Гхагхра, таксама Карналі — арт. Непал (, , ) — рака ў Індыі, Непале і Кітаі, левы, найбольш мнагаводны прыток Ганга.
Даўжыня ракі 950 км. Бярэ пачатак на поўдні Тыбецкага нагор’я, у глыбока урэзанай даліне перасякае Гімалаі (пад назвай Карналі), ніжняе цячэнне — на Інда-Гангскай раўніне. Жыўленне змяшанае, снегава-ледніковае і дажджавое. Вяснова-летнія паводкі. Здараюцца катастрафічныя паводкі. Суднаходная ад горада Аёдх’я. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Гхагхра — горад Файзабад (у ніжнім цячэнні).
Сярод прытокаў — рака Рапты (злева).
Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Рэкі Непала Катэгорыя:Рэкі Індыі Катэгорыя:Прытокі Ганга