Баніфацый I Манферацкі ( — ) — лідар Чацвёртага крыжовага паходу, першы кароль Фесалонікі.
Біяграфія
Паводле паходжання — маркграф Манферацкі, сын Вільгельма V Старога і Юдзіфы Аўстрыйскай, брат Вільгельма па мянушцы Доўгі Меч і Конрада Манферацкага.
У 1191—1193 гадах ваяваў на боку імператараў Фрыдрыха I і Генрыха VI супраць Ламбардскай лігі, у 1194 годзе — супраць Сіцыліі. У 1201 годзе ў Суасоне быў абраны правадыром Чацвёртага крыжовага паходу, які скончыўся ўзяццем і рабаваннем Канстанцінопаля.
Падзел Візантыі
Падчас крыжовага паходу Баніфацый трымаўся ў цені венецыянскага дожа Энрыка Дандала, які фінансаваў экспедыцыю на ўсход. Тым не менш пры заснаванні Лацінскай імперыі ён разлічваў заняць імператарскі трон і ажаніўся з імператрыцай-удавой Марыяй. Венецыянцы заблакавалі абранне яго імператарам, асцерагаючыся празмернага ўзмацнення Манферацкай дынастыі. У Канстанцінопалі стаў валадарыць Балдуін I Фландрскі, а яго брат і спадчыннік Генрых I Фландрскі ажаніўся з дачкой Баніфацыя. У якасці кампенсацыі Баніфацыю былі перададзены візантыйскія вобласці на ўсходзе ад Басфора, а таксама востраў Крыт. Сваёй сталіцай ён абраў другі па велічыні горад імперыі — Фесалонікі. Так узнікла Фесаланікская дзяржава.
Быў забіты ў бітве з балгарамі (4 верасня 1207 года) у паўднёвай частцы Радопаў. Яго галава была адрэзана і паслана да цара Калаяна ў Тырнава. У Фесалоніках яго спадчыннікам стаў 2-гадовы сын ад шлюбу з Марыяй Венгерскай — Дзімітрый, а Манферат атрымаў старэйшы — Гульельма.
Шлюбы і дзеці Прыкладна ў 1170 годзе яго жонкай стала Алена дзі Боска (Helene di Bosco; пам. каля 1204). Трое дзяцей: Гульельма VI, маркграф Манферацкі Беатрыса, другая жонка Энрыка II дэль Карэта, маркграфа Савоны Агнэса (каля 1180 — 1208), жонка Генрыха Фландрскага, імператара Лацінскай імперыі Элеанора Савойская (пам. 1202), дачка графа Умберта III Савойскага; У 1204 годзе ажаніўся з Маргарытай/Марыяй Венгерскай (1175 — пасля 1223), дачкой Белы III, удавой Ісака II Ангела Дзімітрый, кароль Фесалонікі
Крыніцы
Літаратура
Vaqueiras, Raimbaut de. The Epic Letter (external link to bilingual text)
Жоффруа Виллардуэн. ЗАВОЕВАНИЕ КОНСТАНТИНОПОЛЯ Рембо де Вакейрас. Письмо Бонифацию I де Монферрат
Спасылкі
Катэгорыя:Маркграфы Манферата Катэгорыя:Дом Алерамічы Катэгорыя:Рыцары Катэгорыя:Удзельнікі Чацвёртага крыжовага паходу