Бітва ў Тэўтабургскім лесе — бітва ў верасні 9 года паміж германцамі і рымскай арміяй.
Нечаканым нападам германцаў, на чале з правадыром херускаў Армініям, на рымскае войска ў Германіі на маршы праз Тэўтабургскі лес, 3-ы легіёны былі знішчаны, іх камандуючы Квінтылій Вар скончыў самагубствам. Вынікам бітвы было вызваленне Германіі з-пад улады Рымскай імперыі і пачатак працяглай вайны Імперыі з германцамі. Урэшце, германскія землі захавалі незалежнасць, а Рэйн стаў паўночнай мяжой Рымскай імперыі на захадзе.
Прадгісторыя У валадарства першага рымскага імператара Аўгуста яго палкаводзец, будучы імператар Тыберый, да 7 года да н.э. пакарыў Германію ад Рэйна да Эльбы, паводле Велея Патэркула, гэта адбылося без значных страт для рымскага войска, а краіна была абкладзена подаццю і даведзена амаль да стану рымскай правінцыіВелей Патэркул, 2.97.
У 5 годзе была заснавана імперская правінцыя Германія, пра палітычны лад якой амаль няма звестак. Вядомы даследчык Т. Момзен рэканструяваў яе, абапіраючыся на асобныя дэталі ў старажытнарымскіх крыніцах, па аналогіі з рымскай Галіяй.Т. Моммзен. «История Рима». В 4 т., Ростов-на-Д., 1997, с. 597—599. У прырэйнскіх лагерах, а таксама ва ўмацаваных лагерах усярэдзіне Германіі размяшчаліся 5—6 рымскіх легіёнаў. Улетку рымляне здзяйснялі паходы ў вобласці германскіх плямёнаў для разбору судовых спраў, якія вялі рымскія юрысты паводле рымскіх законаў. Меркавалася перапісаць насельніцтва, абкласці яго падаткамі і арганізаваць прызыў германцаў у рымскае войска, як рабілася па ўсёй Імперыі.
Аднак Рым асцерагаўся моцнай дзяржавы, якая сфарміравалася на чале з правадыром маркаманаў Марабодам ў Байахэмуме (Багемія, сучасн. Чэхія).Велей Патэркул пра Марабода: «Плямёнам і асобным людзям, якія ад нас аддзяліліся, ён даваў прытулак; наогул ён дзейнічаў, як сапернік, блага гэта хаваючы; і войска, якое ён давёў да сямідзесяці тысяч пехацінцаў і чатырох тысяч вершнікаў, ён падрыхтаваў у бесперапынных войнах з суседнімі народамі да значнейшай дзейнасці, чым тая, якую ён ажыццяўляў… Італія гэтак жа не магла сябе адчуваць у бяспецы з-за павелічэнні яго сіл, бо ад вышэйшых горных ланцугоў Альпаў, якія пазначаюць мяжу Італіі, да яго межаў не больш за дзвесце міль.» Марабод пазбягаў адкрыта варожых дзеянняў адносна Імперыі, з іншага боку, ён не заключаў з Рымам саюзу і даваў прытулак ворагам Імперыі.
У 6 годзе рымляне арганізавалі ваенны паход супраць Марабода. Тыберый павёў 5 легіёнаў ад Дуная на поўнач, легіёны Гая Сенцыя Сатурніна з верхняга Рэйна павінны былі нанесці ўдар у фланг і тыл маркаманаў. Калі войскі Тыберыя выступілі супраць Марабода і ўжо блізка падышлі да яго ўладанняў, у Паноніі і Далмацыі нечакана ўспыхнула антырымскае паўстанне. Пра яго маштабы сведчыць Светоній, называе гэтую вайну самай цяжкай, якую вёў Рым пасля Пунічных, паведамляючы пра ўдзел 15 легіёнаў (больш паловы ўсіх легіёнаў Імперыі)Светоний: «Август», 26; «Тиберий», 16. Імператар Аўгуст прызначыў Тыберыя камандуючым войскамі для задушэння паўстання, з Марабодам заключаны ганаровы для яго мір.
Намеснікам Германіі ў адсутнасць Тыберыя быў прызначаны Публій Квінтылій Вар, быўшы праконсулам Сірыі. Паводле Велея Патэркула, Вар паходзіў з сям'і хутчэй вядомай, чым знатнай, і быў ад прыроды чалавекам мяккім, спакойнага нораву, непаваротлівым целам і духам, прыдатным хутчэй да лагернага адпачынку, чым да ваеннай дзейнасці. Вар любіў грошы, што даказала яго праконсульства ў Сірыі — бедным ён прыйшоў у багатую краіну, а вярнуўся багатым з беднай.Велей Патэркул, 2.117
Паводле Флора, Вар даволі неасцярожна выхваляўся тым, што можа ўтаймаваць дзікасць варвараў розгамі ліктараў і голасам глашатая, а Велей Патэркул ставіць яму ў віну ўцягненне ў працяглыя судовыя працэсы і страту пільнасці ў адносінах з германцамі.
Толькі ў 9 годзе Тыберый здолеў разграміць паўстанцаў у Паноніі і Далмацыі, але амаль адразу ж у верасні таго ж гады пачалося паўстанне ў Германіі.
Падрыхтоўка паўстання
Паўстанне германцаў падрыхтаваў і ўзначаліў Арміній, 25-гадовы сын правадыра херускаў Сігімера. Арміній служыў у рымскім войску, камандаваў атрадам германцаў, і заслужыў рымскае грамадзянства.Велей Патэркул, 2.118 Квінтылій Вар яму цалкам давяраў, яны часта разам піравалі. Рымскі намеснік перанёс сваю стаўку ў землі херускаў (басейн ракі Везер), каб адтуль уладжваць спрэчкі паміж германскімі плямёнамі і арганізоўваць збор подацей.
Германцы паводзілі сябе мірна. Квінтылій Вар распыліў войскі па іх краіне для барацьбы з разбойнікамі, а Арміній тым часам падрыхтоўваў змову, пераконваючы іншых правадыроў выступіць супраць рымлян. Крыніцы не паведамляюць, якія менавіта плямёны змовіліся, паводле ўскосных сведчанняў, апроч херускаў гэта былі бруктэры, марсы і хаўкі.У землях бруктэраў быў знойдзены адзін з легіённых значкоў (Тацит, Ганнаў., 1.60), другі — у землях марсаў (Тацит, 2.25), трэці — у землях магчыма хаўкаў (у большасці манускрыптаў Дыяна Касія фігуруе этнонім Maurousios, толькі ў адным: Kauchoi), калі гаворка не ідзе пра тых жа марсаў. Адзін са знатных херускаў Сегест, чыя дачка Туснельда была жонкай Армінія, папярэдзіў Вара аб небяспецы, але той палічыў гэта паклёпам на свайго саюзніка і не прыняў ніякіх мер.
Паводле задумы Армінія, спачатку паўсталі аддаленыя германскія плямёны. Быццам для барацьбы з імі Арміній сабраў войска і суправаджаў легіёны Вара, якія выступілі ў паход на паўстанцаў, але потым адстаў, чакаючы падыходу новых сіл. Ваенны гісторык Г. Дэльбрук мяркуе, што Вар выступіў не ў ваенны паход, а проста адводзіў войскі з цэнтральнай Германіі ў зімовыя лагеры бліжэй да Рэйна (як рабілася заўсёды), пра што сведчаць пара года і вялікі абоз з жанчынамі і дзецьмі.
Бітва ў Тэўтабургскім лесе Адстаўшы ад Вара, воіны Армінія перабілі асобныя рымскія атрады, пасля чаго нагналі на маршы рымскае войска, якое затрымліваў вялікі абоз.
Пэўна не вядома, колькі рымскіх салдатаў было ў маршавай калоне Вара. Велей Патэркул паведамляў пра гібель у Германіі 3-х легіёнаўЛегіёны XVII, XVIII, XIX. Тацыт згадаў пра вяртанне арла XIX легіёна (Ан., 1.60), гібель XVIII легіёна пацвярджаецца эпітафіяй на помніку цэнтурыёну Марку Цэлію, які загінуў на Bello Variano (вайне Вара). Удзел XVII легіёна з'яўляецца верагоднай гіпотэзай, бо гэты нумар не зафіксаваны ў іншых месцах., шасці кагорт і 3 конных атрадаў,Велей Патэркул, 2.117 частка з іх магла быць знішчана ў іншых месцах (па-за калонай Вара). Гісторык ацэньвае сілы ў маршавай калоне Квінтылія Вара ў 12—18 тыс. салдат, а ўлічваючы абоз з жанчынамі і дзецьмі, павялічвае колькасць да 18—30 тысяч.Г. Дельбрюк, «История военного искусства», т.2, ч.1, гл.4
Падрабязнасці 3-дзённай бітвы ў Тэўтабургскім лесе ёсць толькі ў «Гісторыі» Дыяна Касія. Германцы выбралі для нападу ўдалы момант, рымляне не чакалі, а моцны дождж узмацніў блытаніну ў калоне. Паводле Дыяна Касія, рымляне, як у мірны час, вялі за сабою мноства вазоў і ўючных жывёл, за калоннай ішла вялікая колькасць дзяцей, жанчын і іншай прыслугі, таму войска расцягнулася на вялікую адлегласць, яно наогул распалася на некалькі частак з прычыны моцнага дажджу і ўрагану.Дыян Касій, 56.18—22
Германцы пачалі з абстрэлу рымлян з лесу, затым атакавалі ў рукапашную. Ледзь адбіўшыся, легіёны спыніліся і паводле свайго звычаю разбілі лагер на ноч. Большасць вазоў і частку маёмасці спалілі. На наступны дзень калона рушыла у больш арганізаваным парадку. Германцы не спынялі нападаў, але мясцовасць была адкрытай, нязручнай для засад.
На 3-ці дзень калона ўвайшла ў лясістую мясцовасць, дзе немагчыма было трымаць самкнуты баявы парадак, да таго ж зноў пайшоў праліўны дождж. Прамоклыя шчыты і лукі рымлян страцілі баяздольнасць, гразі заміналі руху абозу і цяжкаўзброеных салдат, тым часам лёгкаўзброеныя германцы рухаліся хутка. Рымляне спрабавалі ўзвесці абарончы вал і роў. Колькасць нападаючых павялічылася, да херускаў, даведаўшыся пра горкае становішча рымлян і ў спадзяванні на здабычу, падыходзілі новыя воіны. Параненыя Квінтылій Вар і яго афіцэры прынялі рашэнне закалоцца, каб не трапіць у ганебны палон. Пасля іх самагубства дэмаралізаваныя салдаты кідалі зброю і гінулі, амаль не абараняючыся. Прэфект лагера Цэйоній здаўся ў палон, легат Нумоній Вал з конніцай бег да Рэйна, кінуўшы пяхоту.
Германцы прынеслі ў ахвяру сваім багам палонных трыбунаў і цэнтурыёнаў. Тацыт піша пра шыбеніцы і ямы, на месцы апошняга бою засталіся развешаныя на дрэвах чарапы рымлян. Флор паведамляе, пра выключную лютасць германцаў адносна рымскіх суддзяў — адным выколвалі вочы, іншым адсеклі рукі, аднаму зашылі рот, перад гэтым выразаўшы язык — трымаючы ў руках язык, адзін з германцаў выклікнуў: «Урэшце ты перастаў шыпець, змяя!». Велей Патэркул адзначыў мужнасць аднаго палоннага — Кальд Цэлій, убачыўшы катаванні германцамі рымлян, разбіў сабе галаву звяном ланцуга, якім быў закуты, і адразу памёрВелей Патэркул, 2.120.
Ацэнка рымскіх страт асноўваецца на колькасці падраздзяленняў Квінтылія Вара, якія патрапілі ў засаду, і вар'іруецца ў шырокіх межах. Найболей кансерватыўную ацэнку дае Г. Дэльбрук (18 тыс. салдат), верхняя ацэнка даходзіць да 27 тысяч.27 тыс. загінулых рымскіх салдатаў паказаны напрыклад ў ЭСБЭ са спасылкай на працы гісторыкаў у 1880-х гадоў, гэту ацэнку паўтарае і ВСЭ.
Германцы перабілі не ўсіх палонных рымлян. Прыкладна праз 40 гадоў пасля бітвы, у раёне верхняга Рэйна быў разбіты атрад хатаў, здзіўленыя рымляне знайшлі ў гэтым атрадзе палонных салдатаў з легіёнаў Вара.Тацыт, Ан., 12.27
Вынікі і наступствы
Вызваленне Германіі. I ст.
Паводле Флора, вынікам паражэння рымскіх легіёнаў у Тэўтабургскім лесе было тое, што Імперыя, якую не затрымліваў і бераг акіяна, была спынена на беразе ракі Рэйн.Флор, 2.30.39
Аслабленыя 3-летняй Панонскай і Далмацкай вайной легіёны Імперыі знаходзіліся ў Далмацыі, далёка ад Германіі, таму з'явілася сур'ёзная пагроза ўварвання германцаў у Галію. Баяліся паходу германцаў на Італію, як колішняга нашэсця кімвраў і тэўтонаў. У Рыме імператар Актавіян Аўгуст спешна збіраў свежыя войскі, забяспечваючы мабілізацыю пакараннямі смерцю тых грамадзян, якія ўхіляліся ад яе.Дыян Касій, кн. 56 Светоний у біяграфіі Аўгуста ярка перадаў роспач імператара, які настолькі бы зломлены, што некалькі месяцаў не стрыг валасоў і барады і не раз біўся галавою аб сцяну, усклікаючы: «Квінтылій Вар, вярні легіёны!».
На сярэднім Рэйне заставаліся толькі 2 легіёны легата Луцыя Аспрэната, які актыўна рыхтаваўся процістаяць пераправе германцаў у Галію і распаўсюджанню паўстання. Аспрэнат перакінуў войскі на ніжні Рэйн і заняў крэпасці ўздоўж ракі.
Паводле Дыяна Касія, германцаў затрымала аблога крэпасці Алізон у глыбіні Германіі. Рымскі гарнізон пад камандаваннем прэфекта Луцыя Цэцыдзія адбіў штурм, пасля беспаспяховых спроб авалодаць Алізонам большасць варвараў разышлася. Не чакаючы зняцця блакады, гарнізон у штармавую ноч прабіўся праз германскія пасты і паспяхова дасягнуў дыслакацыі рымскіх войскаў на Рэйне.
У 10 годзе Тыберый з легіёнамі здзейсніў паход у цэнтральную Германію, захапіў некаторых германскіх правадыроў, аднак галоўным вынікам яго экспедыцыі стала змяншэнне пагрозы ўварвання германцаў у Галію. Хоць трыумф, прысуджаны яму ў 12 годзе імператарам Аўгустам, быў прысвечаны галоўным чынам перамозе ў Панонскай вайне 6—9 гадоў, рымляне радаваліся найперш з нагоды адносна сціплых германскіх поспехаў.Паэт Авідзій у апісанні трыумфу Тыберыя, якога сам не бачыў, а судзіў з лістоў сяброў, большую частку радкоў прысвячае сімвалу заваяванай Германіі («Tristia», IV.2).