«Уяўнае каханне» () — другі фільм канадскага рэжысёра Ксаўе Далана. Прэм’ера адбылася 16 мая 2010 года на Канскім кінафестывалі ў праграме «Асобы погляд».Les amours imaginaires (2010) — Release dates
Сюжэт Малады гей па імі Франсіс (Ксаўе Далан) і яго даўняя сяброўка Мары знаёмяцца з прыгажунчыкам грэка-рымскага выгляду Нікаля, улюбляючыся ў яго і пачынаючы фантазіраваць. Трое блізкіх сяброў становяцца ўдзельнікамі любоўнага трохвугольніка. Паміж Франсісам і Мары пачынаецца суперніцтва за авалоданне душой і целам новага прыяцеля. Троіца ўвесь свабодны час праводзіць разам, спіць у адной пасцелі, але ўсё нявінна і платанічна. Мары і Франсіс па чарзе і кожны па-свойму прызнаюцца Нікаля ў каханні. Але гэта было лішнім. Ідылічныя адносіны сканчаюцца. Сяброўству прыйшоў канец. Нікаля з'язджае ў Кітай. Праз год на вечарынцы Мары і Франсіс выпадкова сустракаюць свайго салодкага сябра. Але гэта сустрэча не абяцае нічога добрага.
У ролях Ксаўе Далан — Франсіс Манія Чакры — Мары Нільс Шнайдэр — Нікаля Эні Дарвал — мама Нікаля Луі Гарэль — госць на вечарынцы
Узнагароды Галоўны прыз 57-га Сіднейскага кінафестывалю«Уяўнае каханне» першынствавала ў Сіднеі — Кінабізнэс Сёння
Цікавыя факты Сцэна з дажджом з маршмэлау з'яўляецца адсылкай да фільма «Загадкавая скура» Грэга АракіLes amours imaginaires : Xavier Dolan, Monia Chokri et Niels Schneider in love , sur le site du magazine excessif.com
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Канады Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 2010 года Катэгорыя:Фільмы на тэматыку мужчынскай гомасексуальнасці Катэгорыя:Фільмы на тэматыку бісексуальнасці