Іосіф Георгіевіч Васількоў (,  — ) — беларускі батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1904 годзе. У 1920—1929 гг. прафесар, загадчык кафедры батанікі Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (з 1925 г. БСГА). З 1934 г. у Інстытуце біялагічных навук АН БССР. Кіраваў аддзелам жывых вышэйшых раслін Цэнтральнага батанічнага сада АН БССРЛунина Н. М. История становления и развития Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси .

Навуковая дзейнасць Вывучаў флору Еўрапейскай часткі СССР, Каўказа, Казахстана. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання «Флора БССР».

Пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела жывых раслін прафесара І. Г. Васількова быў створаны філагенетычны сад на плошчы 0,97 га пры Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі.

Бібліяграфія Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. — Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках, 1927, т. 3.

Літаратура  — С. 419.  — С. 29.

Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Батанікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Батанікі СССР