Аляксандр Леанідавіч Дворкін (, ) — расійскі гісторык, багаслоў, вядучы спецыяліст па сектазнаўству. Кіраўнік Цэнтра рэлігіязнаўчых даследаванняў ім. свяшчэннамучаніка Ірынея, епіскапа Ліёнскага. Прафесар і загадчык кафедры сектазнаўства Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта. Прэзідэнт Расійскай асацыяцыі цэнтраў вывучэння рэлігій і сект (РАЦВРС), віцэ-прэзідэнт міжнароднай антыкультавай арганізацыі «Дыялог-Цэнтр».

Кавалер ордэна Прэпадобнага Нестара Летапісца Украінскай праваслаўнай царквы, ордэна Прэпадобнага Сергія Раданежскага III ступені і ордэна Свяціцеля Інакенція Маскоўскага III ступені.

Аўтар больш за 200 багаслоўскіх і гістарычных публікацый, 8 кніг (самыя вядомыя — «Сектазнаўства: таталітарныя секты» і «Нарысы па гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы»).

Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі Расійскага праваслаўнага ўніверсітэта