thumb|200px|right|Герб Капелана Яго Святасці. Капелан Яго Святасці () — святар, якому Папа Рымскі падаў гэты тытул. Капеланы называюцца мансеньёрамі і маюць некаторыя прывілеі ў частцы царкоўнага адзенняІнструкцыя адносна адзення, тытулаў і гербаў кардыналаў, біскупаў і малодшых прэлатаў (31 сакавіка 1969), англійскі пераклад выдадзены Ватыканам. У прыватнасці ён мае права насіць чорную сутану з фіялетавымі элементамі, і накладаць на яе фіялетавы пасБеларускі святар-дыпламат стаў капеланам Яго Святасці Папы.

У адпаведнасці з motu proprio Pontificalis Domus ад 28 сакавіка 1968, тыя святары, якія раней зваліся пазаштатнымі Тайнымі Камергерамі, працягнулі быць часткай Папскага Дому пад новай назвай Капеланы Яго Святасці. Ніжнія рангі Тайных Камергераў (Ганаровыя Камергеры Фіялетавага Адзення, Камергеры extra Urbem, Ганаровыя Тайныя Капеланы і Ганаровыя Капеланы extra Urbem) былі скасаваныAnnuario Pontificio 2008, pp. 1915-1916.

З'яўленне Капеланаў адносіцца да часоў Папы Рымскага Урбана VIII. Яны прадугледжваюць неаплачвальную службу пачынаючы з пантыфіката Папы Рымскага Пія VI. Дакумент адносна іх прызначэння, які прадстаўляецца па патрабаванні іх біскупа, складзены Дзяржаўным Сакратарыятам Святога Прастола.

Члены капітула адной царквы ў Рыме і кафедральнага сабора ў Лодзі валодаюць гэтым тытулам durante munere.

Тытул больш не страчвае сілу, але патрабуе аднаўлення пасля смерці Папы Рымскага, які падаў яго.

Гл. таксама Мансеньёр Ганаровы прэлат Яго Святасці Аляксандр Рагіня — капелан Яго Святасці з Беларусі

Катэгорыя:Рэлігійныя тытулы Катэгорыя:Рымская курыя Катэгорыя:Папскі двор *