Ніна Барысаўна Вата́цы (, Вендэн — ) — беларускі бібліёграф. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963).

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Вендэн Ліфляндскай губерні (сучасны Цэсіс у Латвіі).

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1930 годзе. З 1930 года працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (з 1945 года — галоўны бібліёграф).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 года.

Памерла года ў Мінску. Пахаваная на калумбарыі Паўночных могілак (рад №100).

Навуковая дзейнасць Друкавалася з 1932 года. Асноўныя працы па беларускай літаратуры і літаратуразнаўстве. Адшукала і апублікавала невядомыя тэксты, аўтографы і фотаздымкі М. Багдановіча, склала літаратурны альбом пра яго жыццё і творчасць (сумесна з А. Лойка, 1968) і зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліяграфічны паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай літаратуры «Максім Багдановіч» (1977).

Літаратура

Спасылкі Ніна Барысаўна Ватацы — бібліёграф, літаратуразнавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Эмануіл Іофе «Джаконда», да канца не спазнаная // Культура — 2018-05-26

Катэгорыя:Бібліятэкары Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Кнігазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Бібліёграфы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР