Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ () — універсітэт у Франкфурце-на-Майне. Быў заснаваны ў 1912 і адкрыты ў 1914 годзе. Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых універсітэтаў Германіі па колькасці навучэнцаў. Тут вучацца больш за 43 000 студэнтаў. Больш за 500 прафесараў займаюцца выкладаннем і даследаваннямі. 16 факультэтаў прапануюць 170 вучэбных спецыяльнасцей.

Месцазнаходжанне Універсітэт мае 4 кампусы: Кампус Бокенхайм: матэматыка, інфарматыка, універсітэцкая бібліятэка і вялікая частка мова- і культуразнаўства Кампус Рыдберг: фармацыя, фізіка, хімія, біялогія, геаграфія, біяхімія Кампус Вестэнд: тэалогія, філасофія, гісторыя, філалогія, археалогія, права, эканоміка, сацыяльныя навукі, выхаванне, псіхалогія, антропагеаграфія, большая частка адміністрацыі ўніверсітэта Кампус Нідэррад: медыцына, універсітэцкая клініка

Планавалася, што кампус Бокенхайм спыніць сваю дзейнасць да 2017 года, а факультэты, размешчаныя там, будуць перанесены ў Рыдберг і Вестэнд. Станам на 2023 год факультэт інфарматыкі і матэматыкі ўсё яшчэ знаходзіцца ў кампусе БокенхаймSpatenstich für Neubau für Informatik und Mathematik auf dem Campus Riedberg.

Факультэты Універсітэт мае наступныя 16 факультэтаў: юрыдычны эканамічны грамадскіх навук педагагічны псіхалогіі і спартыўных навук евангелічнай тэалогіі каталіцкай тэалогіі філасофска-гістарычны мовазнаўства і культуразнаўства новай філалогіі геолага-геаграфічны інфарматыкі і матэматыкі фізічны біяхіміі, хіміі і фармацэўтыкі біялагічны медыцынскі

Гісторыя У час свайго заснавання Франкфурцкі ўніверсітэт быў першым універсітэтам Германіі, які поўнасцю фінансаваўся з прыватных сродкаў. Дзякуючы актыўнай падтрымцы обербургамістра Франца Адзікеса, прамыслоўцы Вільгельма Мертана і ахвяраванням грамадзян (было сабрана каля 14 мільёнаў залатых марак), у 1914 годзе кайзер Фрыдрых Вільгельм II дазволіў адкрыццё ўніверсітэта. У сваім першым зімнім семестры 1914/1915 універсітэт меў 50 прафесараў і 618 студэнтаў (з іх сто жанчын).

Нароўні з Берлінскім універсітэтам Франкфурцкі ўніверсітэт меў найлепшае фінансаванне сярод усіх універсітэтаў у Германіі. Тут было арганізавана сучаснае выкладанне, заснавальнікам было важна, каб у дадатак да традыцыйных прадметаў выкладаліся новыя дысцыпліны практычнай накіраванасці. Прыродазнаўчыя дысцыпліны атрымалі адмысловы факультэт і не з’яўляліся, як гэта было звычайна ў той час, часткай філасофскага факультэта. Таксама тут быў адкрыты першы факультэт эканамічных і сацыяльных навук у Германіі. Шмат інстытутаў з’яўляліся часткай універсітэта, напрыклад, Інстытут сацыяльных даследаванняў, Акадэмія працы, Інстытут культурнай марфалогіі.

З 1932 года ўніверсітэт носіць імя Гётэ.

Неўзабаве пасля прыходу Гітлера да ўлады нацысты выгналі ўсіх яўрэйскіх і палітычна неблаганадзейных навукоўцаў і студэнтаў з універсітэтаў. Франкфурцкі ўніверсітэт гэта закранула асабліва моцна: 100 яўрэйскіх навукоўцаў страцілі магчымасць выкладаць увесну 1933 года, траціне ўсіх прафесараў давялося пакінуць універсітэт. Яшчэ 16 выкладчыкаў былі звольнены па палітычных прычынах.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і аднаўлення разбураных будынкаў універсітэт быў зноў адкрыты ў лютым 1946 г.

Вядомыя студэнты Гельмут Коль, нямецкі палітык, шосты бундэсканцлер Германіі; вывучаў права і гісторыю Тэадор Адорна, нямецкі філосаф, сацыёлаг, музыказнаўца і кампазітар; вывучаў філасофію, музыказнаўства, псіхалогію і сацыялогію Роланд Кох, нямецкі палітык і менеджар, прэм’ер-міністр зямлі Гесэн у 1999—2010 гадах; вывучаў права Курт Бідэнкопф, нямецкі палітык, прэм’ер-міністр зямлі Саксонія ў 1990—2002 гадах; вывучаў права і эканоміку Хайдэмары Вічорэк-Цойль, нямецкі палітык, федэральны міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ў 1961—1965 гадах; вывучала англійскую мову і гісторыю Юрген Клоп, трэнер футбольнага клуба Барусія Дортмунд; вывучаў спартыўныя навукі

Нобелеўскія лаўрэаты Наступным вучоным, якія вучыліся, даследавалі або выкладалі ва Універсітэце імя Гётэ, была прысуджана Нобелеўская прэмія:

Паўль Эрліх: Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне ў 1908 годзе Макс фон Лаўэ: Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 1914 годзе Паўль Карэр: Нобелеўская прэмія па хіміі ў 1937 годзе Ота Штэрн: Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 1943 годзе Макс Борн: Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 1954 годзе Александэр Рабертус Тод: Нобелеўская прэмія па хіміі ў 1957 годзе Карл Цыглер: Нобелеўская прэмія па хіміі ў 1963 годзе Ганс Бетэ: Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 1967 годзе Герд Бініг: Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 1986 годзе Хартмут Міхель: Нобелеўская прэмія па хіміі ў 1988 годзе Райнгард Зельтэн: Нобелеўская прэмія па эканоміцы ў 1994 годзе Хрысціяна Нюслайн-Фольхард: Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 годзе Хорст Людвіг Штормер: Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 1998 годзе Гюнтэр Блобель: Нобелеўская прэмія па медыцыне ў 1999 годзе

Спасылкі

Катэгорыя:Універсітэты Германіі