Ксанаду (Занаду, Xanadu) — мясцовасць на спадарожніку Сатурна Тытане, якая мае светлы колер на мультыспектральных здымках.

Упершыню гэтая мясцовасць (параўнальная па велічыні з Аўстраліяй) была ідэнтыфікаваная на здымках тэлескопа Хабл у 1994 годзе. Здымкі Касіні, зробленыя ў красавіку 2006 года, дэманструюць «выразныя сляды таго, што на Зямлі магло б быць рэчышчамі рэк», а таксама «пагоркі, дзюны, даліны». На думку спецыялістаў НАСА, гаворка можа ісці аб мясцовасці, асаблівасці якой сфармаваліся дзякуючы руху патокаў вадкага метануCassini Reveals Titan’s Xanadu Region to Be an Earth-Like Land — NASA Jet Propulsion Laboratory .

Ксанаду з'яўляецца ўзвышшам і, імаверна, мае больш чысты лёд на сваёй паверхні.

Назва Ксанаду паходзіць ад імя райскага месцы, апісанага ў паэме Сэмюэля Тэйлара Колрыджа «Кубла Хан»Ксанаду на planetarynames.wr.usgs.gov(Шанду, летняй рэзідэнцыі імператара Хубілая).

Крыніцы

Спасылкі

Заметка о Ксанаду на русском языке

Катэгорыя:Паверхня Тытана