Іўлін Во (; ) — англійскі пісьменнік, адзін з буйнейшых майстроў сатырычнай прозы.

Біяграфія Вучыўся ў прывілеяванай прыватнай школе Шэрбан, але яму прапанавалі сысці перад заканчэннем, калі ён апублікаваў раман «The Loom of Youth», у якім закрануў пытанне гомасэксуальных стасункаў паміж студэнтамі і які быў прызнаны небяспечным для рэпутацыі школы. Скончыў Лансінгскі каледж. Затым Вывучаў гісторыю ў Оксфардзе.

Напісаў літаратурны твор, прысвечаны паэзіі і жывапісу Д. Г. Расеці (1928). У раманах «Заняпад і разбурэнне» (1928), «Брыдкая плоць» (1930), «Чорная бяда» (1932), «Прыгаршчы праху» (1934), «Сенсацыя» (1938) крытыка тагачаснай рэчаіснасці, прысутнічаюць уласцівыя аўтару элементы чорнага гумару. Падзеі Другой сусветнай вайны прыўнеслі ў творы настроі элегічнага смутку. Раманы «Перапыненая работа» (1942), «Вяртанне ў Брайдсхед» (1945) аўтар назваў «некралогамі асуджаным вярхам», «памінальнай месай па каштоўнасцях старога свету». Стыль І. Во адзначаны праніклівым псіхалагізмам і афарыстычнай мовай (навелы «Марское падарожжа», «Пераможца атрымлівае ўсё» і інш.). У раманах з трылогіі «Пачэсны меч» (1965) выяўлена драма пісьменніка, які не прыняў ілжывых каштоўнасцей рэчаіснасці, імкнуўся да пераадолення дысгармоніі жыцця праз захаванне традыцыйнага ўкладу сям’і і дабрачыннасці. «Выпрабаванне Гілберта Пінфалда» (1957) — аўтабіяграфічны раман. Прыхільнасць да прынцыпаў рэалізму ў мастацтве аўтар засведчыў у артыкулах «Літаратурны стыль у Англіі і Амерыцы» (нап. 1955), «Гібель Жывапісу» (нап. 1956).

Беларускія пераклады Маленькая пагулянка містэра Лаўдэя // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Антыкамуністы Катэгорыя:Сатырыкі Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта