Аляксандр Пятровіч Даўжэнка (, ; , хутар Уюнішча, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Чарнігаўская вобласць Украіны — , пасёлак Перадзелкіна, Маскоўская вобласць, РСФСР) — украінскі кінарэжысёр, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтва Украіны (1939), народны артыст Расіі (1950).

У 1957 годзе імем названа кінастудыя імя А. Даўжэнкі.

Біяграфія Скончыў Глухаўскі настаўніцкі інстытут (1914). Вучыўся ва Украінскай акадэміі мастацтва ў Кіеве (1917—1919). У 1926—1928 гадах працаваў на Адэскай кінафабрыцы, у 1929—1941 гадах — на Кіеўскай студыі мастацкіх фільмаў, з 1946 года — на «Масфільме».

Творчасць Сярод фільмаў: «Сумка дыпкур’ера» (1927), «Звяні-гара» (1928), «Арсенал» (1929), «Зямля» (1930), «Іван» (1932), «Аэраград» (1935), «Шчорс» (1939), «Мічурын» (1949); дакументальныя «Бітва за нашу Савецкую Украіну» (1943) і «Перамога на Правабярэжнай Украіне» (1945, разам з Ю. Сонцавай). Фільмы А. Даўжэнкі філасофскія, рамантычна прыўзнятыя, паэтычныя, з метафарычнасцю кінамовы, блізкія да традыцый украінскага фальклору. Аўтар апавяданняў («Маці», «Перад боем», «Перамога» і інш.), аўтабіяграфічнай аповесці «Зачараваная Дзясна» (выд. 1957), кінааповесцей «Аповесць палымяных гадоў» (1944—45), «Паэма пра мора» (1956).

Фільм «Зямля» ўвайшоў у спіс 12 лепшых фільмаў усіх часоў і народаў па версіі Сусветнай выставы 1958 года ў Бруселі.https://poltava-trend.in.ua/uk/eternal-1856-yak-yaresky-pobachyv-uves-svit-poltavski-krayevydy-u-filmah-dovzhenka

Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўныя прэміі СССР (1941, 1949) Ленінская прэмія (1959, пасмяротна).

Бібліяграфія Собр. соч. Т. 1—4. М., 1966—1969.

Літаратура Даўжэнка // БЭ ў 18 т. Т 6. — Мн., 1998. Марьянов А. Довженко. — М., 1968. Уроки Александра Довженко: Сб. ст. — Киев, 1982.

Спасылкі

Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Кінарэжысёры Расіі Катэгорыя:Кінарэжысёры Украіны