Вастракі́льніца (Lembotropis) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Кусты вышынёй да 1,5 м, ад асновы моцна галінасты, з прамымі прутападобнымі ўзыходнымі галінкамі. Лісце трайчастае, з непрыкметнымі прылісткамі. Кветкі залаціста-жоўтыя, з непрыемным пахам, у негустых коласападобных гронках. Кіль лодачкі на верхавінцы дзюбападобна адцягнуты (адсюль назва). Плод — падоўжна-лінейны боб.

Распаўсюджанне

Адрозніваецца некалькі відаў. Пашыраны ў Сярэдняй, Паўднёвай і Усходняй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца  — расце на пясчаных мясцінах, у хваёвых барах, на высечках.

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя, сідэратныя і меданосныя расліны.

Літаратура Вастракільніца //  — С. 33. — С. 420. Спасылкі Lembotropis // The Plant List

Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Пірафіты Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны