Дойчэ банк Парк (); да 1 мая 2005 года Вальдштадыён (, лясны стадыён; да 1 ліпеня 2020 года Камерцбанк-Арэна (, лясны стадыён) — стадыён у горадзе Франкфурт-на-Майне, Германія. Хатняя арэна футбольнага клуба Айнтрахт, у 1991—2007 гадах на ім таксама праводзіла хатнія матчы каманда па амерыканскім футболе Франкфурт Гэлаксі.
Стадыён размешчаны на поўдзень ад ракі Майн у лясным масіве Frankfurter Stadtwald у гарадскім раёне Заксенгаўзен (Sachsenhausen). Адкрыты ў 1925 годзе і з тых часоў некалькі разоў мадэрнізаваны стадыён быў з 2002 па 2005 год перабудаваны ў чыста футбольны стадыён з нагоды чэмпіянату свету па футболе ў 2006. Умяшчая 51 500 гледачоў, ён уваходзіць у дзесятку буйнейшых футбольных стадыёнаў Германіі.
Характэрнай асаблівасцю стадыёна з'яўляецца дах намётавага тыпу плошчай у 37 500 кв.м., які нагадвае кола са спіцамі. Дах вагой у 3 000 тон падтрымліваецца 44 калонамі.
Спартыўны комплекс знаходзіцца ва ўласнасці горада Франкфурта і ўключае не толькі футбольную арэну, але і іншыя спартыўныя збудаванні. Да іх адносяцца футбольныя пляцоўкі, басейн, тэнісны корт, пляцоўка для пляжнага валейбола і залы зімовых відаў спорту. Раней існавалі таксама веладром, каток і міні-поле для гольфа. Ад арэны праз галоўны вакзал Франкфурта ідзе электрычка (S-Bahn), побач са стадыёнам знаходзіцца таксама трамвайны прыпынак.
Значныя спартыўныя падзеі Чэмпіянат свету па футболе 1974 Чэмпіянат свету па футболе 2006 Чэмпіянат Еўропы па футболе 1988 Кубак Канфедэрацый 2005 Фінал Кубка УЕФА 1980 Жаночы чэмпіянат свету па футболе 2011 Фінал Кубка УЕФА сярод жанчын 2002, 2008 Фінал Кубка Нямецкага футбольнага саюза 1966, 1969, 1976, 1982, 1984 Суперкубак Нямецкага футбольнага саюза 1987, 1988 Чэмпіянат Еўропы па амерыканскім футболе 2010
11 верасня 2010 г. на стадыёне прайшоў баксёрскі паядынак, у якім Уладзімір Клічко абараніў свае тытулы IBF, WBO і IBO ў цяжкай вазе, накаўтаваўшы ў дзесятым раўндзе былога чэмпіёна WBC нігерыйца Сэмюэла Пітэра.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Германіі Катэгорыя:Франкфурт-на-Майне