Сымон Васілевіч Пятлюра (; 10 (22) мая 1879, м. Палтава, Расійская імперыя — , , Францыя) – украінскі палітычны, ваенны і дзяржаўны дзеяч.
Пасля заканчэння бурсы ў 1895—1901 гг. навучаўся ў Палтаўскай духоўнай семінарыі, адкуль быў выключаны за ўдзел у нацыянальным руху. Эмігрыраваў у Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі (Аўстра-Венгерская імперыя), у Львоў. З 1900 г. член Рэвалюцыйнай украінскай партыі, потым Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Пасля вяртання ў Расійскую імперыю з 1904 г. працаваў у Кіеве ў газетах «Громадзька думка» і «Рада», з 1906 г. рэдактар газеты «Слова». У 1907 г. з-за пераследавання паліцыі пераехаў у Пецярбург, потым у Маскву, дзе ўдзельнічаў ва ўкраінскіх гуртках «Кабзар» і «Грамада».
З 1914 г. ў расійскім войску, у Саюзе земства і гарадоў, які загадваў забеспячэннем арміі. Служыў на Заходнім фронце ў Нясвіжы (Слуцкі павет, Мінская губерня). З 1915 г. старшыня Галоўнай кантрольнай камісіі Усерасійскага земскага саюза па Заходнім фронце, служыў у Міры (Навагрудскі павет, Мінская губерня). Напаўваенная пасада дазваляла яму бываць у вайсковых часцях, весці працу сярод украінцаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. па дарозе ў Мінск наведаў Койданава (Мінскі павет) і ўжо з Мінска даслаў у Койданава тэлеграму: «Віншую з поўнай перамогай народу, прашу перадаць супрацоўнікам, няхай яны з патроенаю энергіяю паслужаць рэвалюцыі і абароне краіны». У красавіку 1917 г. ён арганізуе правядзенне ў Мінску ўкраінскага з'езду Заходняга фронту. З'езд стварыў Украінскую франтавую раду на чале з ім. І ўжо 2-га мая 1917 г. украінцы, якіх была пераважная частка ў II-м чыгуначным батальёне на станцыі Койданава, утварылі сваю маніфестацыю. «Хадзілі па мястэчку з украінскімі сцягамі і спевамі, патрабуючы аддзялення Украіны і накіравання іх да хаты».
Член, старшыня Усеўкраінскага ваеннага камітэта пры Цэнтральнай радзе, потым сакратар (міністр) Генеральнага сакратарыята Цэнтральнай рады па ваенных справах. Падчас гетманшчыны старшыня Кіеўскага губернскага земства і Усеўкраінскага саюза земстваў. З 14 лістапада 1918 г. член урада Украінскай Дырэкторыі і галоўны атаман войскаў Украінскай Народнай Рэспублікі, з 10 лістапада 1919 г. старшыня ўрада. Пасля разгрому войскаў Дырэкторыі войскамі Антона Дзянікіна і РСЧА увайшоў у саюз з Польшчай. Летам 1920 г. эмігрыраваў, з 1924 г. жыў у Парыжы, дзе быў забіты Самуілам-Шломам Шварцбардам, які нібыта помсціў яму за яўрэйскія пагромы ва Украіне.
Літаратура Пятлюра Сымон Васілевіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VII. — Мінск. 1975. — С. 656. Пятлюра Сымон Васілевіч. // — С. 164. Варонскі А. Вока Урагану. — Койданава. 2008. — С. 16, 36—37, 50—51.
Спасылкі
Палтаўская старонка аб Пятлюры
Катэгорыя:Главы Дырэкторыі УНР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу Катэгорыя:Грамадзянская вайна ва Украіне Катэгорыя:Тэатральныя крытыкі Украіны Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Манпарнас Катэгорыя:Нарадзіліся 22 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1879 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Палтаве Катэгорыя:Памерлі 25 мая Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Памерлі ў 1926 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы Катэгорыя:рэвалюцыянеры Украіны Катэгорыя:журналісты Украіны Катэгорыя:Ваенныя Украіны