Сяргей Аляксандравіч Падсасонны (нар. ) — беларускі філолаг, псіхолаг, журналіст і грамадскі дзеяч на карысць ЛГБТ, з 2008 жыве ў Польшчы; галоўны рэдактар інфармацыйнага блоку телебачэння Белсат і вядучы праграмы Студыя «Белсат»; доктар гуманітарных навук (адпаведнасць беларускай ступені кандыдата).

Біяграфія

Дзейнасць у Беларусі Нарадзіўся ў 1981 годзеЛукаш Палуцкі: Siergiej Padsasonny doktorem UW . www.polgej.pl , вучыўся ў вясковай школе ў Буда-Кашалёўскім раёне. Скончыў філалагічны факультэт Гамельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (ГДУ), аспірантуру на гэтым самым факультэце і псіхалагічны факультэт ГДУ. Працаваў настаўнікамСяргей Падсасонны . Белсат рускай, беларускай мовы і літаратуры. У гады 2004—2007dr Siarhiei Padsasonny . wolontariatrownosci.pl быў выкладчыкам рускай філалогіі ў ГПУBiełsatowcy z TVP Newsweek . У 2006 годзе падрыхтаваў кандыдацкую працу з рускай філалогіі па тэме грэху ў творчасці Фёдара Дастаеўскага, але не абараніў яе на ГПУ. Прычынай, на яго погляд, была адмова ўладаў ВНУ ў выніку палітычнага ціску. Хутка выдаў сваю працу ў форме рускамоўнай кнігі «Грэх паводле Дастаеўскага». Скончыў школу журналістыкі арганізаваную ў Баранавічах варшаўскім Еўрапейскім цэнтрам культуры і камунікацыі, быў членам Беларускай асацыяцыі журналістаўГомель: ператрус у кватэры журналіста. Радыё Свавода.

Сяргей Падсасонны ніколі не скрываў сваёй гомасексуальнай арыентацыі. Выдаваў адзін з першых часопісаў ЛГБТ у Беларусі п.т. «Кожнаму сваё» (тры выданні ў 2003 годзе). Беларуская ваенная камісія скіравала яго на прымусовае псіхіатрычнае лечэнне з мэтай «вылечыць яго з гомасексуальнасці». Яго «лячылі», паводле яго слоў, з дапамогай вітаміна C. Дзейнічаў у моладзевых пазаўрадавых арганізацыях. У 2007 годзе выпадкова патрапіў на casting у беларускамоўнае тэлебачанне Белсат, якое вяшчыць з Польшчы. Пачаў супрацоўнічаць са станцыяй і з моманту ёй старту ў 2007 рыхтаваў для яе матэрыялы, між іншым рэпартаж пра выпадкі накіравання геяў у Беларусі ў псіхіятрычныя бальніцы і дасыланне інфармацыі пра іх «транссексуальнасць» у іх месцы працы. Матэрыял абапіраўся на асабістым дасведзе. У лістападзе 2007 года Сяргей Падсасонны быў сілай забраны з кватэры працоўнікамі КДБ і правезены на допыт, у часе якога пыталі яго пра сувязі з Белсатам. У студзені працоўнікі арганаў бяспекі зрабілі рэвізыю ў яго кватэры, забіраюшы відэакамеру і дыскі. Падсасонны быў звольнены з працы ва ўніверсітэце і дысцыплінарна выдалены з інтэрната. Пачалося расследаванне ў справе маёмасці нім забароненай літаратуры, у сувязі з чым цягам трох дзёнь працоўнікі КДВ вывазілі яго кнігі. Паводле яго слоў, адзін з працоўнікаў КДБ чапаў яго за адзежу і лаяўсяа матамЖурналист С. Подсосонный обжаловал в прокуратуре действия сотрудников Гомельского УКГБ . naviny.by .

Дзейнасць у Польшчы thumb|240px|Сяргей Падсасонны вядзе праграму каля Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве Хутка пасля пачатку расследавання Сяргей Пасдасонны, з-за страху перад арыштам, з дапамогай сяброў збег з Беларусі ў Польшчу. Два гады жыў на кватэре польскага дзеяча ЛГБТ Лукаша Палуцкага. Прадаўжаў працу ў Белсаце, рыхтаваў рэпартажы, між іншым пра стаўленне беларускай арміі да геяў. Веў шкаленні карэспандэнтаў, якія працавалі ў Беларусі. Два гады веў праграму «Аб'ектыў». Пазней стаў галоўным рэдактарам інфармацыйнага блоку і вядучым у праграме «Студыя Белсат». Друкуе ў польскіх часопісах, з'яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых артыкулаў. Акрамя журналістыкі займаецца таксама літаратуразнаўствам. Яму здараецца «сакрэтна» наведваць сваю краіну. Пасля чарытох гадоў жыцця ў Польшчы наноў здаў іспыты па рускай філалогіі і наноў напісаў дакторскую (адпаведнасць беларускай кандыдацкай) працу. 13 сакавіка 2012 года атрымаў ступень доктараProfesury, doktoraty, habilitacje . Варшаўскі ўніверсітэт гуманітарных навук на Факультэце стасаванай лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Тэма яго дакторскай дысертацыі: «Матыў грэху ў раманах Ф. М. Дастаеўскага». Яго навуковым апекунам была праф. др габ. Людміла Луцэвіч.

Сяргей Падсасонны — Беларускі пасол Міжнароднай асацыяці лесбіянак і геяў для культуры (на беженстве ў Польшчы). Уваходзіў у склад Арганізацыйнага камітэта Парада роўнасці ў Варшаве ў 2013 годзе. Адказваў у ім за кантакты з Усходняй Еўропай і за рускамоўную версыю сайта Параду.

Погляды і ацэнкі thumb|240px|Сяргей Падсасонны вядзе праграму ў студыі тэлебачання Белсат Паводле меркавання Сяргей Падсасоннага мужчыны прысуджаныя на смерць у сувязі за справай замаху ў мінскім метро ў 2011 годзе — Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў — не былі віннымі, а Аляксандр Лукашэнка страціў на выкананні прысудуPrezydent Łukaszenka stracił na wykonaniu wyroku śmierci . Польскае радыё Альштын .

Паводле Лукаша Палуцкага, пазіцыя Сяргея Падсасоннага пасярод беларускіх журналістаў параўнальна з пазізыяй агульнавядомай i паважанай у Польшчы журналісткі Манікі Алейнік у польскіх СМІ. З-за гэтай прычыны пасярод варшаўскіх знаёмых ён артымаў мянушку беларускай Манікі Алейнік. З іншага боку, на гомельскім інтэрнэт-партале «Гомелбест. Новості Гомеля» быў выкладзены артыкул, у якім у моцна абразлівай форме быў зроблены намёк, што Падсасонны быў прыняты на працу на телебачэнне праз тое, што крытэрам адбору прэтэндэнтаў на абавязкі ў «Белсаце» з'яўляецца прысутнасць нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі і іншых анамальных сексуальных «гаджэтаў»«Голубой» экран или «БелСат» ищет «нетрадиционных» журналистов?! . gomelbest.com .

Катэгорыя:Актывісты ЛГБТ-руху ў Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Польшчы Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі