«Віня-Пых»У аўтарскім перакладзе Воранава., «Віні-Пух»Паводле: Мілн // () — першая кніга прыгод мядведзіка Віня-Пыха, аўтарства A. A. Мілна (1926). Працяг прыгод у кніжцы «Пыхаў Закуток».

Гісторыя Некаторыя часткі кнігі былі папярэдне надрукаваны ў форме апавяданняў. Першая частка, напрыклад, была адаптавана з апавядання «Падазроныя Пчолы», апублікаванага ў London Evening News, у час Божага Нараджэння 1925 г.

Пераклады Кніга была перакладзена на больш чым 30 моў, у тым ліку, на лацінскую і эсперанта. На беларускай мове кніга была надрукавана ў 2007 годзе (перакладзена ў 2003 годзе).

Аўдыёкніга з беларускім перакладам выйшла ў 2022 годзе, у выдавецтве Кніжны Воз. Ролі агучылі Андрэй Дробыш, Алег Гарбуз (Віня-Пых), Крысціна Дробыш, Андрэй Мілюхін (апавядальнік, Парсючок, Іа).

Беларускія пераклады Віня-Пых / Перакладчык: Віталь Воранаў. — Познань, «Белы крумкач» 2007. — 128 с. Аўдыёкніга, «Кніжны Воз», 2022.

ЗместІмёны паводле перакладу Воранава. У якой мы знаёмімся з Віня-Пыхам і грамадкай Пчол, і тут акурат пачынаюцца ўсе прыгоды У якой Пых ідзе ў госці і захрасае ў дзірцы У якой Пых і Парсючок пайшлі на паляванне і ледзь не злавілі Лыску У якой Вослік Іа губляе хвост, а Пых ягоны хвост знаходзіць У якой Парсючок сустракае Мамантука У якой Іа святкуе свой Дзень Нараджэння і атрымлівае два падарункі У якой Кенга і Малеча Ру з’яўляюцца ў Лесе, а Парсючку даюць лазню У якой Крыштусь Родзька вядзе палярную Экспедыцыю на Паўночнае Канцавоссе У якой Парсючок цалкам акружаны вадою У якой Крыштусь Родзька ладзіць мерапрыемства ў гонар Пыха, а пасля мы ўсе развітваемся

Цытаты Спярша ён падумаў: «Гэтае бзыканне мусіць нешта азначаць. Так не бывае, каб нейкае бзыканне гудзела і бзыкала проста так, з ніадкуль. Калі я чую бзыканне, значыць, хтосьці бзыкае, а дзеля таго, каб бзыкаць, наколькі я разумею, трэба быць пчалой».

Спасылкі Аўтарскі пераклад Воранава на беларускую мову

Катэгорыя:Дзіцячая літаратура Катэгорыя:Літаратурныя персанажы Катэгорыя:Кнігі пра Віня-Пыха