Эстрыдсены — дынастыя каралёў Даніі ў 1047—1412; кіраўнікоў Швецыі ў 1160—1161, 1389—1396; кіраўнікоў Нарвегіі ў 1387—1389; герцагаў Шлезвіга 1058—1326, 1330—1375; графаў Фландрыі 1119—1127; графаў Холанд у 1216—1218, 1241—1251, 1283—1305 гады.
Падчас кіравання гэтай дынастыі Данія перажыла некалькі перыядаў як уздыму так і крызісаў. У часы першых прадстаўнікоў гэтага роду Данія зноў спрабавала заваяваць Англію і іншыя землі (Фландрыя, землі балтыйскіх славян). У першай палове XII стагоддзя ўнутраная барацьба Эстрыдсенаў прыслабіла Данію.
Пры Вальдэмары I і яго сынах Данія паспрабавала стаць «гаспадыняй Балтыйскага мора», але пасля паражэння ў 1223 годзе яе роля змяншаецца. Другая палова XIII — пачатак XIV стагоддзяў прайшлі ў барацьбе за ўплыў паміж рознымі галінамі дынастыі Эстрыдсенаў. Пераможцам у гэтай барацьбе стаў Вальдэмар IV Атэрдаг (апошні кароль з гэтага роду), які зноў узмацніў Данію да таго, што ў часы кіравання яго дачкі Маргарыты I Дацкай Данія аб’яднала скандынаўскія краіны, заключыўшы Кальмарскую унію.
Продкі роду Сярод продкаў гэтай дынастыі завуць некалькі персанажаў Торгільса Доўгага (), якога часам называюць сынам Стырб'ёрна Моцнага і Тыры (дачкі Харальда Сінязубага). Сынам Торгільса Доўгага завуць Ульфа. Калі верыць гэтай версіі Эстрыдсены былі нашчадкамі шведскіх каралёў. Сярод нашчадкаў Торгільса Доўгага завуць:
Гіту ( — 1069), сястра Ульфа. Жонка Годвіна Уэсекскага Ульф ( — 1026). Жонка — Эстрыд, сястра Кнуда Вялікага Свен II Эстрыдсен (1020—1074), з 1047 года кароль Даніі. Заснавальнік каралеўскай лініі Эстрыдсенаў
Б'ёрн ( — 1049). Граф Усходняй Мерсіі з 1045 года. Асб'ёрн ( — 1086). Ярл Даніі з 1066 года.
Маргарыта Асб'ёрндатэр. Жонка Харальда III, караля Даніі Эйлаф, брат Ульфа
Эстрыдсены (каралі Даніі) Свен II Эстрыдсен (1020—1074) Сын Ульфа Торгільсана і Эстрыд. Кароль Даніі з 1047. Муж 1) Гунхільд, дачкі нарвежскага ярла Свена Хокансана 2) Гіды 3) Цюры Харальд III Хен ( — 1080). Пазашлюбны сын дацкага караля Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1076 года. Муж Маргарыты Асб'ёрндатэр Сігрыд. Дачка Свена II Эстрыдсена. Да 1059 года жонка Готшалка (каля 1000 — 1066) Кнуд IV Святы ( — 1086). Пазашлюбны сын дацкага караля Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1080. У шлюбе (пасля 1080) з Адэлаідай (1065—1115), дачкой графа Роберта I Фландрскага. Карл Добры (каля 1084—1127). Сын Кнуда IV. Граф Фландрыі 1119—1127. Сесілія (каля 1085/86 — 1131) Дачка Кнуда IV Інгерда. Дачка Кнуда IV. Жонка Фулька, шведскага ярла Олаф I Голад ( — 1095) Сын Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1086. Муж Інгегерды дачкі нарвежскага конунга Харальда III. Інгрыд. Дачка Свейна II Эстрыдсена. Жонка Олафа III, караля Нарвегіі Эрык I Добры ( — 1103). Сын Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1095. Муж Баэдылі Цюргатсдатэр. Пра нашчадкаў гл. ніжэй. Свен (каля 1053—1104) Сын Свена II Эстрыдсена. Генрых (каля 1090—1134) Сын Свена Свенсена. Жанаты на Інгрыд Рагнвальдсен Шведскай. Магнус Хенрыксен ( — 1161) Сын Генрыха Свенсена. Кароль Швецыі з 1160. Рагнвальд ( — 1161) Сын Генрыха Свенсена Кнуд ( — 1162) Сын Генрыха Свенсена. Герцаг Ютландыі ў 1157—1162 гады. Барыс (каля 1130 — забіты каля1167) Сын Генрыха Свенсена. Муж дачкі Германа II, графа Вінцэнбург
Нільс ( — 1134) Сын Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1104. Муж 1) Маргарэт, дачкі Інгэ I караля Швецыі 2)Ульвхільд, дачкі Харальда Фінсана Магнус Моцны (1106—1134) Сын Нільса Свенсена. Кароль Даніі з 1134. Жанаты з Рыхезай Польскай, дачкой Баляслава III Кнуд V (каля 1129—1157). Сын Магнуса Моцнага. Кароль Даніі з 1146. Жанаты з дачкой Сверкера I Святы Ньял (-1180). Сын Кнута Магнусена Вальдэмар ( — 1236) Сын Кнута Магнусена. Біскуп Шлезвіга 1179—1192, архібіскуп Брэменскі 1190/1208 — 1211.
Нашчадкі Эрыка Добрага Кнуд Лавард (1096—1131) Сын Эрыка I Добрага. Ярл Паўднёвай Ютландыі (Шлезвіга) з 1115 года, венедаў з 1129 года. Жанаты з Інгеб'ерг (Ірынай), дачцэ Мсціслава Вялікага. Пра нашчадкаў гл. ніжэй. Харальд (?1135) Сын Эрыка I Добрага. Муж Рагнхільд, дачкі Магнуса III караля Нарвегіі Бёрн (?1134) Сын Харальда Эрыксена. Муж Катарыны, дачкі Інгэ I Кірстэн, дачка Бёрна жонка Эрыка IX Святога Олаф (-каля 1143) Сын Харальда Эрыксена. Рангільда Дачка Эрыка I Добрага. У шлюбе з Хоканам Сунівасенам, маці Эрыка III Лама (1100—1146) караля Даніі з 1137 года Эрык II Векапомны (?1137) Сын Эрыка I Добрага. Кароль Даніі з 1134. Муж дачкі Мсціслава Вялікага Свейн III Градзе (?1157) Пазашлюбны сын Эрыка II Векапомнага. Кароль Даніі з 1152, Зеландыі з 1147. Жанаты з Адэллю з Ветынаў, дачкой Конрада Вялікага. Лютгарда, дачка Свейна III Градэ. Жонка Бертольда II, графа Андэкс
Нашчадкі Кнута Лаварда Маргарэт. Дачка дацкага караля Кнута Лаварда. Крысцін. Дачка дацкага караля Кнута Лаварда. Жонка Магнуса IV Сляпога. Катрын. Дачка дацкага караля Кнута Лаварда. Жонка Праслава, трэцяга сына Ніклата Вальдэмар I Вялікі (1131—1182) Сын Кнута III Лаварда. Кароль Даніі з 1157. Жанаты з Сафіяй Валадараўнай. Крыстафер (каля 1150—1173) Пазашлюбны сын Вальдэмара I Вялікага. герцаг Шлезвіга з 1157 Сафія (каля1159-1208). Дачка Вальдэмара I Вялікага. Жонка Зігфрыда III, графа фон Орламюндэ (?1206). Кнуд VI (каля 1162-1202) Сын Вальдэмара I Вялікага. Кароль Даніі з 1182. Вальдэмар II Пераможца (1170—1241) Сын Вальдэмара I Вялікага. Кароль дацкі з 1202. Муж 1) Маргарыты Дагмары, дачкі чэшскага караля Пржэмысла Отакара I; 2) Берэнгарыі, дачкі Санча Партугальскага. Пра нашчадкаў гл. ніжэй. Інгеборга (1175—1236) Дачка Вальдэмара I Вялікага. У 1193—1194 і з 1200 у шлюбе з Філіпам II Аўгустам, каралём Францыі. Рыкса (-1220) Дачка Вальдэмара I Вялікага. Жонка Эрыка X, караля Швецыі. thumb|Данія пры Вальдэмары II
Нашчадкі Вальдэмара II Пераможца Вальдэмар (III) (1209—1231). Сын Вальдэмара II Пераможца. Кароль Даніі з 1215. Муж Леаноры, дачкі Альфонса II Партугальскага Эрык IV Плужны Грош (1216—1250) Сын Вальдэмара II Пераможца. Кароль Даніі з 1241. Муж Юты, дачкі герцага Альбрэхта I Саксонскага. Сафія ( — 1286) Дачка Эрыка IV. Жонка Вальдэмара I, караля Швецыі. Інгеборга (каля 1244 — 1287). Дачка Эрыка IV. Жонка Магнуса VI, караля Нарвегіі. Юта (каля 1246 — каля 1286/95) Дачка Эрыка IV. Жонка Вальдэмара I, караля Швецыі. Сафія (1217—1247) Дачка Вальдэмара II. З 1233/1235 года жонка Іаана I Брадэнбургскага. Абель (1218—1252) Сын Вальдэмара II Пераможца. Кароль Даніі з 1250. Муж Мехцільды, дачкі Адольфа IV Гольштэйнскага. Пра нашчадкаў гл. ніжэй. Крыстафер I (1219—1259) Сын Вальдэмара II Пераможца. Кароль Даніі з 1252. Муж Маргарыты, дачкі Самбара II Памеранскага. Пра нашчадкаў гл. ніжэй. Нільс I ( — 1218). Пазашлюбны сын Вальдэмара II. Граф Халанд з 1216 года. Муж з 1217 года Оды, дачкі Гонцэля Шверынскага Нільс II (каля 1218 — 1251). Сын Нільса I. Граф Халанда з 1241 года. Якаб ( — 1308). Сын Нільса II. Граф Халанда ў 1283—1305. Нільс III ( — 1314). Сын Якаба. Граф Халанда.
Кнуд (каля 1210 — 1260). Пазашлюбны сын Вальдэмара II. Герцаг Эстляндскі ў 1219—1227, герцаг Блекінгэ з 1232 года. Муж Хедвігі, дачкі Святаполка Памеранскага Эрык ( — 1304). Сын Кнуда Вальдэмарсена. Герцаг Паўднёвай Ютландыі з 1284 года. Сванціполк (1230—1310). Сын Кнуда Вальдэмарсена. Лорд Вібі
Нашчадкі Абеля Вальдэмар III (1238—1257). Сын Абеля. Герцаг Паўднёвай Ютландыі (Шлезвіга) з 1254 года. Сафія (1240—1284) Дачка Абеля. Жонка Бернарда I, князя Ангальт-Бернбург. Эрык I ( — 1272). Сын Абеля. Герцаг Шлезвіга з 1257 года. Муж Маргарыты, дачкі Ярамара Ругенскага Вальдэмар IV ( — 1312) Сын Эрыха I Шлезвігскага. Герцаг Шлезвіга з 1283. Муж 1) Елізаветы, дачкі Іагана I Саксен-Лаўэнбург 2) Анастасіі, дачкі Нікалауса Шверынскага Эрык II ( — 1325) Сын Вальдэмара IV Шлезвігскага. Герцаг Шлезвіга з 1312. Муж Адэлгейды, дачкі Генрыха I графа Гольштэйн-Рэндсбург Вальдэмар V (Вальдэмар III) (1315—1364). Сын Эрыха II Шлезвігскага. Кароль Даніі 1326—1329, герцаг Шлезвіга ў 1325—1326 і ў 1330—1364. Муж Рыхарды, дачкі Гензеля Шверынскага Генрых ( — 1375) Сын Вальдэмара V Шлезвігскага. Герцаг Шлезвіга з 1364 года. Вальдэмар (пам. 1364) Сын Вальдэмара V Шлезвігскага Хельвіга ( — 1374) Дачка Эрыха II Шлезвігскага. Жонка Вальдэмарам IV, караля Даніі. Маргарыта ( — 1313) Дачка Эрыка I Шлезвігскага. Жонка Гельмальда III, графа Шверын. Эрык (1272—1310) Сын герцага Эрыка I Шлезвігскага. Кіраўнік Лангланда з 1295. Абель (1252—1279) Сын Абеля. Муж Мацільды, дачкі Гензеля Шверынскага Маргарыта, дачка Абеля Абельсена
Нашчадкі Крыстафера I Эрык V Кліпінг (1249—1286) Сын Крыстафера I. Кароль Даніі з 1259 года. Муж з 1273 года Агнэсы, дачкі Іагана I маркграфа Брадэнбургскага Эрык VI Менвед (1274—1319) Сын Эрыка V. Кароль Даніі з 1286. Муж Інгеборг, дачкі Магнуса I Шведскага. Крыстафер II (1276—1332). Сын Эрыка V. Кароль Даніі ў 1320—1326 і ў 1329—1332. Муж Яфіміі, дачкі Багуслава IV Памеранскага. Маргарыта (1305—1340) Дачка Крыстафера II. Жонка Людвіга V Баварскага, маркграфа Брандэнбурга. Эрык (1307—1332) Сын Крыстафера II Вальдэмар IV Атэрдаг (1320—1375) Сын Крыстафера II. Кароль Даніі з 1340 года. Муж Гедвігі, дачкі герцага Эрыха II Шлезвігскага. Інгеборга (1347—1370) Дачка Вальдэмара IV. Жонка Генрыха I, герцага Мекленбург-Шверынскага. Маргарыта I (1353—1412). Дачка Вальдэмара IV. Жонка Хокана VI, караля Нарвегіі і Швецыі. Каралева Даніі ў 1387—1396, рэгентка Нарвегіі 1388—1389, каралева Швецыі 1389—1396. Рыхеза (каля 1288 — каля 1303/1308) Дачка Эрыка V. Жонка Нікалауса князя Верле Маргарыта (?1341) Дачка Эрыка V. Жонка Біргера, караля Швецыі. Мацільда (?1299/1300) Дачка Крыстафера I. Жонка з 1272 года Альберта III, герцага Брандэнбурга. Маргарыта (?1306). Дачка Крыстафера I. Жонка Іагана II, графа Гольштэйна
Спасылкі
Катэгорыя:Дацкая арыстакратыя