Пётр Дзмітрыевіч Шапавал (; нар. 1 сакавіка 1948) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат.
Біяграфія Нарадзіўся 1 сакавіка 1948 года, у с. Жаўтневае Каропскага раёна на Чарнігаўшчыне. Скончыў Нежынскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі і Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі (1981), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП Украіны (1987).
З 1967 па 1972 — працаваў памочнікам брыгадзіра трактарнай брыгады калгаса «Кастрычніцкая рэвалюцыя» Каропскага раёна, служыў у войску, працаваў настаўнікам вытворчага навучання. З 1972 па 1977 — працаваў у аўтапрадпрыемстваў г. Гародні Чарнігаўскай вобласці. З 1977 па 1985 — старшыня выканкама Гараднянскага гарсавета, затым — намеснік старшыні выканкама Гараднянскага райсавета. З 1985 па 1986 — намеснік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Чарнігаўскага абкама партыі. З 1986 па 1990 — першы сакратар Шчорскага райкама Кампартыі Украіны. З сакавіка 1990 года — намеснік старшыні аблсавету, 1-й намеснік старшыні аблвыканкама. З красавіка 1991 па жнівень 1991 года — першы сакратар Чарнігаўскага абласнога камітэта Кампартыі Украіны. З 1991 па 1994 — першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі аблвыканкама, затым — першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Чарнігаўскай абласной адміністрацыі, старшыня абласнога камітэта «Воблагратэхсэрвіс». З 1994 па 1995 — абраны старшынёй Чарнігаўскага аблсавету і выканкама. З 1995 па 1998 — старшыня абласнога савета і дзяржадміністрацыі. З 1998 па 2001 — старшыня Чарнігаўскага аблсавету. З сакавіка 2001 па ліпень 2003 года — прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Кіргізіі. З 18 жніўня 2003 па 18 жніўня 2005 г — прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. З 2006 па 2010 — дэпутат Чарнігаўскага абласнога савета. Старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях міжрэгіянальнага і трансгранічнага супрацоўніцтва, упаўнаважаны прадстаўнік дэпутацкай фракцыі «Партыя Рэгіёнаў». З 2010 — старшыня Чарнігаўскага абласнога аддзялення Усеўкраінскай грамадскай арганізацыі «Сіла і гонар».
Заслужаны эканаміст Украіны, Дзяржаўны служачы 1-га рангу (10.1994). Дыпламатычны ранг — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол (01.2005). Воінскае званне — палкоўнік.
Узнагароды
Ганаровае адрозненне Прэзідэнта Украіны (1996p) Ордэн Прападобнага Нестара Летапісца II ступені (1996); Ганаровая грамата ЦВК (2000); Ганаровая Грамата KM Украіны (2003p); Ганаровая Грамата Кыргызскай Рэспублікі (2003); Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады Украіны (2007); Ордэн «За заслугі» II ступені (2008). Ганаровы доктар Кыргызска-расійскага славянскага ўніверсітэта (2003); Ганаровы грамадзянін г. Гародня (2008)
Гл. таксама
Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь
Спасылкі
Чернігівська обласна рада Посольство України в Республіці Білорусь - Чернігівський монітор
Катэгорыя:Паслы Украіны ў Беларусі Катэгорыя:Дыпламаты Украіны