Вануа-Леву — вулканічны востраў у Ціхім акіяне, у Меланезіі, у групе астравоў Фіджы.
Плошча — 5500 км². Гарысты (вышыня да 1031 м); патухлыя вулканы. Акаймаваны каралавымі рыфамі. Клімат трапічны вільготны. Вільготныя трапічныя лясы, участкі саваннаў. Плантацыі цукровага трыснягу, рысу, бананаў, бавоўніку, какосавых пальмаў. Галоўны горад — Ламбаса. Адкрыты галандскім мараплаўцам А. Тасманам у 1643 годзе.
Літаратура
Спасылкі The Exceptional Flooding on Vanua Levu Island, Fiji, during Tropical Cyclone Ami in January 2003
Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Вануа-Леву