Вільчанка, Ві́льча, Дзягця́рка, Велічанка, Верчанка, ВейнаП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 36. — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Назва Даўнейшая назва ракі — ВейнаВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 179.. Паводле Я. Развадоўскага, назва паходзіць з фінскай мовыВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 223., ад апелятываў väinä і да т. п.J. Rozwadowski. Studia nad nazwami wód słowiańskich. Kraków, 1948. S. 78..

На думку К. Бугі, назва балцкага паходжання, параўноўваецца з літоўскім гідронімам Vija, латышскім VijaВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 179.K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 544., якія звязаныя з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 380., з пашыральнікам -n-.

На думку В. Жучкевіча, Вейна — назва-характарыстыка: расчышчанае, «звеянае» месца, гладкае. Назва ракі вытворная ад імя паселішчаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 45..

А. Рогалеў тлумачыць гідронім Вейна як роднасны старадаўняму слову вея — «галінка» і дзеяслову віць, бачыць у ім адлюстраванне семантыкі крывізныА. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 171..

Так жа сама называецца прыток вілейскай Дзвінасы рака Вейніца (< Вейна), прыток дзвінскай Обшы рака Вейна.

Гідраграфія Даўжыня ракі 22 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.

Пачынаецца каля вёскі Палетнікі, вусце за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Вільчыцы, на 1419Притоки реки Днепр // Все реки России кіламетры ад вусця Дняпра. Адносіцца да Цэнтральна-Бярэзінскага гідралагічнага рэгіёнаАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці .

Вадазбор у заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Ад вусця 1,8 км рэчышча каналізаванае. На рацэ 2 сажалкі каля вёсак Навасёлкі і Вільчыцы. Прыток — рака Шчацінка (злева, упадае ў сажалку Вільчыцы).

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могёлевской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна