Тэ́ль-Хацо́р ( ; Асор) — самы вялікі біблейскі ўзгорак (тэль) на поўначы Ізраіля, размешчаны ў 6 км на поўнач ад Рош-Піны, на захадзе ад ракі Іардан. Тэль-Хацор ідэнтыфікуецца са старажытным горадам Хацор, важным палітычным і гандлёвым цэнтрам у даізраільскі перыяд.

Гісторыя Горад згадваецца ў тэкстах Эблы (3 тыс. гадоў да н.э.), егіпецкіх папірусах (19 ст. да н.э.), тэкстах Мары (18 ст. да н.э.). У сярэдзіне II тыс. да н.э. горад уяўляў сабой буйны цэнтр, а яго цар быў «главою ўсіх царстваў гэтых» (), гэта значыць усяго паўночнага Ханаана. У выніку нашэсця старажытнаізраільскіх плямёнаў быў захоплены і спалены (). Аднак горад неўзабаве быў адноўлены, а ў эпоху Суддзяў яго жыхары (900 калясніц) нанеслі ізраільцянам контрудар, так што тыя на 20 гадоў прызналі над сабой вяршэнства асорскага цара (). Затым каля 1258 года да н.э. горад быў другі раз разбураны ізраільскімі паўстанцамі. Умацаваны пры цары Саламоне. У 732 годзе да н.э., як і іншыя гарады Галілеі, быў разбураны Асірыяй (). Аднак жыццё ў Хацоры працягвалася і у II—III стст. да н.э., у эліністычны перыяд, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі ў запаведніку Тэль Хацор. thumb|left|Хацор (Hazor) на паўночна-усходняй мяжы Ханаана

Археалагічныя раскопкі вядуцца з 1928 годаПопел у спадчыну

У кібуцы Аелет-ха-Шахар ёсць музей, прысвечаны артэфактам, знойдзеным у гэтым узгорку. У наш час момант раскопкі Тэль-Хацор працягваюцца.

У ліпені 2013 года супрацоўнікамі і студэнтамі Яўрэйскага Універсітэта ў Іерусаліме падчас раскопак у Тэль-Хацор, былі выяўлены фрагменты егіпецкага сфінкса. Гэта — першы сфінкс, знойдзены на тэрыторыі краіны. На лапах сфінкса — надпіс, прысвечаная егіпецкаму фараону Місерынусу, аднаму з будаўнікоў пірамід Гізы. Гэта таксама першы сфінкс, прысвечаны Місерынусу.

У 2005 годзе Тэль-Хацор быў унесены ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі Нацыянальны парк Тэль-Хацор сёння

Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Ізраілі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Ізраілі Катэгорыя:Галілея Катэгорыя:Гарады Ханаана Катэгорыя:Біблейскія месцы