Спартсмены Багеміі (гістарычная назва Чэхіі, якая ў той час не з'яўлялася незалежнай дзяржавай) прынялі ўдзел у трох Алімпійскіх гульнях.
Чэх Іржы Гут быў вялікім сябрам П'ера дэ Кубертэна і з'яўляўся адным з заснавальнікаў Міжнароднага алімпійскага камітэта. Назіраючы за 1-мі Алімпійскімі гульнямі 1896 года ў Афінах, ён вырашыў, што спартыўныя поспехі могуць прынесці карысць чэшскаму народу, бо тады пра чэхаў даведаюцца ў свеце (у той час Чэхія/Багемія з'яўлялася часткай Аўстра-Венгрыі). Таму Гут змяніў лозунг Кубертэна «Галоўнае — не перамога, а ўдзел»: ён стаў заяўляць, што для чэхаў важна не проста ўдзельнічаць у Гульнях, а перамагаць у іх.
З прычыны таго, што Алімпіяда была абвешчана з'явай не міждзяржаўнай, а міжнароднай у літаральным сэнсе гэтага слова, то пачынаючы з Алімпіяды 1900 года чэшскія спартсмены сталі ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, выступаючы пад сцягам Багеміі, нягледзячы на тое, што такой дзяржавы не існавала. Гэта працягвалася аж да ўтварэння незалежнай Чэхаславакіі ў 1918 годзе.
За час выступлення на Алімпійскіх гульнях спартсмены Багеміі заваявалі 4 алімпійскія медалі: 1 сярэбраную і 3 бронзавых. Усе медалі былі заваяваны ў спаборніцтвах па фехтаванні, тэнісу і лёгкай атлетыцы.
Медальны залік Медалі на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 Парыж 0 1 1 2 1904 Сент-Луіс Не ўдзельнічала 1908 Лондан 0 0 2 2 1912 Стакгольм 0 0 0 0 Усяго 0 1 3 4
Медалі паводле відаў спорту Лёгкая атлетыка 0 1 0 1 Фехтаванне 0 0 2 2 Тэніс 0 0 1 1 Усяго 0 1 3 4
Спасылкі Статыстыка на Sports-reference.com
Чэхі і Алімпійскія гульні