Далайно́р — возера на пласкагор'і Барга на поўначы Унутранай Манголіі, у Кітаі, у басейне ракі Аргунь.
Плошча паверхні каля 1100 (2339) км², глыбіня 6—9 м. Сярэдні ўзровень 539 м. На працягу XX стагоддзя возера моцна павялічылася ў памерах. Жыўленне водамі рэк Керулен і Арчун-Гол. Пры высокім узроўню вады сцёк па Мутнай пратоцы ў раку Аргунь. Берагі Далайнора нізкія, плоскія, месцамі забалочаныя, ва ўсходняй частцы — месцамі пясчаныя. У паўночнай частцы возера парасло трыснягом. Возера прэснае, багата рыбай.
Літаратура
Спасылкі Далайнор (озеро) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org Hulun Hu (Hulun Nur) // LakeNet Афіцыйны сайт Lake Hulun // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Басейн Амура Катэгорыя:Азёры Кітая Катэгорыя:Біясферныя рэзерваты Кітая