Паўднёванямецкія дыялекты () буйная дыялектная група верхненямецкага кластара () заходнегерманскіх моў, на якой размаўляюць у паўднёвай частцы нямецкамоўнай моўнай прасторы. міні|злева|250px|Сучасныя верхненямецкія дыялекты

Паўднёванямецкія дыялекты адрозніваюцца ад сярэдненямецкіх тым, што ў іх больш паслядоўна ажыццявілася другое (верхненямецкае) перамяшчэнне згодных. Гэтыя дыялекты ўтвараюць дыялектны кантынуум. У гэтым сэнсе да паўднёванямецкіх дыялектаў адносяцца алеманскі і баварскі дыялект. Руднагорская і паўднёванямецкія франкскія (усходнефранкскія і паўднёвафранкскія дыялекты) дыялектныя групы знаходзяцца ў пераходнай зоне паміж паўднёва- і сярэдненямецкім дыялектамі (Майнская лінія). Першыя часцей прылічаюць да сярэдненямецкіх дыялектаў, другія — да паўднёванямецкіх. Вымерлая лангабардская мова, магчыма, уваходзіць у шэраг паўднёванямецкіх дыялектаў, з прычыны таго, што ў ім цалкам завяршылася верхненямецкае перамяшчэнне зычных. Паводле гэтай жа прыкметы да паўднёванямецкіх блізкая цымбрская мова.

Спасылкі Unter anderem deutsche Mundarten der Gegenwart Deutscher Sprachatlas

Катэгорыя:Нямецкія дыялекты ў Германіі Катэгорыя:Нямецкія дыялекты ў Швейцарыі Катэгорыя:Нямецкія дыялекты ў Аўстрыі