Бо́раўна, Боравенскае — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 3 км на ўсход ад горада Лепель.
Плошча паверхні возера 0,38 км². Даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,61 км, даўжыня берагавой лініі 3,56 км. Найбольшая глыбіня 8,2 м, сярэдняя 3,9 м. Аб'ём вады ў возеры 1,47 млн. м³. Плошча вадазбору 6,5 км². Катлавіна Бораўна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пераважна спадзістыя. Берагавая лінія звілістая. Берагі вышынёй да 0,1—0,5 м, пясчаныя. Дно возера ўздоўж берагоў выслана апясчаненымі адкладамі, астатняя частка — гліністым ілам. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У Бораўна ўпадае ручай з возера Глыбочыца і выцякае пратока ў возера Нюля. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 2—3 м ад берага возера, падводная пашыраецца да глыбіні 2—5 м.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, мянтуз, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.
Літаратура Макрыцкі А. М. Бораўна //
Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна Катэгорыя:Басейн Улы