Дыягеніты — тып каменных метэарытаў, якія з'яўляюцца падгрупай HED метэарытаў. Прадстаўляюць сабой збедненыя кальцыем базальтавыя ахандрыты, амаль цалкам складаюцца з высокамагнезіальнага піраксэна (гіперстэна) і, у нязначных колькасцях, плагіаклаза і алівіна. На дадзены момант вядома каля 40 метэарытаў гэтай групы.
Лічыцца, што дыягеніты складаюцца з магматычных парод, якія ўтварыліся глыбока ў кары астэроіда (4) Веста, дзе, па меры астывання астэроіда, адбывалася іх павольная крышталізацыя ў форме крышталяў. Гэтыя крышталі складаюцца ў першую чаргу з магнію і ортапіраксэну, з невялікай колькасцю плагіаклазу і алівіну.
Сваю назву гэтыя метэарыты атрымалі ў гонар Дыягена Апаланійскага, старажытнагрэцкага філосафа, які першым выказаў здагадку пра пазаземнае паходжанне метэарытаў.
Літаратура David Roger Oldroyd, "The earth inside and out: some major contributions to geology in the twentieth century", Special Publications of the Geological Society of London 192, Geological Society, 2002, ISBN 1862390967, p. 20
Спасылкі Диогениты Фатаграфіі дыягенітаў (метэарыты Аўстраліі) Сайт пра дыягеніты
Катэгорыя:Планеталогія Катэгорыя:Метэарыты