Мікалай Гаўрылавіч Славя́наў ( — ) — рускі інжынер-электратэхік, вынаходнік электрычнай дугавой зваркі металаў.

М. Г. Славянаў нарадзіўся ў сяле Нікольскае Задонскага павета Варонежскай губерні (зараз у Задонскім раёне Ліпецкай вобласці). У 1877 годзе скончыў Пецярбургскі горны інстытут. Працаваў на заводах Урала, з 1833 г. на Пермскіх гарматных дварах.

Упершыню выкарыстаў электрычны ток у мэтах прамысловага нагрэву. Удасканаліў вынайдзены М. М. Бенардосам спосаб дугавой зваркі. У 1888 г. распрацаваў метад дугавой зваркі плаўкім электродам з папярэднім падагрэвам вырабаў. У 1890—1891 гг. атрымаў патэнты на сваё вынаходніцтва ў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Аўстра-Венгрыі. Таксама распрацаваў аўтаматычны рэгулятар даўжыні электрычнай дугі, прапанаваў выкарыстоўваць флюсы і ферасплавы-раскісляльнікі з мэтай павелічэння якасці зварных швоў і інш.

Аўтар працы па электразварцы — «Электрычная адліўка металаў» (1891).

Памяць У гонар М. Г. Славянава названы вуліцы ў Ліпецку і Пярмі. Помнік М. Г. Славянаву ў Пярмі 14 верасня 1988 г. у Пермі адчынены Дом-музей М. Г. СлавянаваДом-музей Николая Гавриловича Славянова

Літаратура

Спасылкі Н. Г. Славянов. 150 лет со дня рождения Славянов Николай Гаврилович // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002.

Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта Катэгорыя:Вучоныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ліпецкай вобласці