Павел Уладзіміравіч Ялу́гін (Паводле іншых звестак нарадзіўся .—) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ад'ютант старэйшы батальёна 120-га гвардзейскага стралковага палка 39-й гвардзейскай стралковай дывізіі 8-й гвардзейскай арміі 3-га Украінскага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія П. У. Ялугін нарадзіўся ў вёсцы Янова (зараз у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці). Жыў у Растове-на-Доне, працаваў прэсоўшчыкам на заводзе «».

У 1932—1934 гг. на службе ў Чырвонай Арміі. Затым працаваў начальнікам вучэбнай часткі школы малодшага камсаставу МУС у Новарасійску. У 1941 г. зноў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў Арджанекідзеўскае пяхотнае вучылішча. Удзельнік баёў на Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім франтах.

Вызначыўся ў баях пры фарсікаванні ракі Дняпро. 24 кастрычніка 1943 г. перадавы атрад на чале з гвардыі капітанам Ялугіным на лодках пераправіўся праз Дняпро каля Днепрапятроўска, 2 гадзіны вёў бой, захапіў і пашырыў плацдарм.

П. У. Ялугін з баямі дайшоў да Германіі, дзе ў красавіку 1945 г. ў час Берлінскай наступальнай аперацыі быў цяжка паранены. Пасля вайны працягваў ваенную службу. У 1954 годзе скончыў Маскоўскі будаўнічы тэхнікум. Быў камандзірам ваенна-будаўнічага атрада.

З 1969 года падпалкоўнік П. У. Ялугін у запасе. Жыў у Маскве.

Памёр 21 сакавіка 1990 г. Пахаваны ў вёсцы Суша Лепельскага раёна.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медалі

Літаратура

Морозов А. В. 39-я Барвенковская. — М.: Военное изд-во МО СССР, 1981

Спасылкі

Лепельчане — Герои Советского Союза Ялугін Павел Уладзіміравіч // ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Пахаваныя ў Лепельскім раёне