Цяглі́цы чалаве́ка, або Му́скулы чалаве́ка, або гутаркова: Мы́шцы чалаве́ка, — актыўная частка апорна-рухальнага апарату чалавека, калі ідзе размова аб папярочна-паласатых цягліцах. Разам з тым некаторыя шкілетныя цягліцы прымаюць удзел у такіх фізіялагічных актах, як дыханне, голасаўтварэнне і г. д. Сярод папярочна-паласатых цягліц у асобную групу выдзяляюць кардыяміяцыты. Гладкія цягліцы шырока прадстаўлены ў арганізме ў сценках судзін і іншых полых органаў, маюць іншую структуру і не падпарадкоўваюцца свядомасці.
У гэтым артыкуле-спісе прадстаўлена наступнае: Асноўныя мышцы цела чалавека на погляд школьных падручнікаў па біялогіі Рэспублікі Беларусь; Класіфікацыя цягліц па Сінельнікавых; Поўны пералік шкілетных цягліц чалавека ў адпаведнасці з прынцыпамі анатамічнай тапаграфіі з пазначэннем функцыі, інервацыі і кровазабеспячэння кожнай цягліцы. Пры гэтым лацінскі адпаведнік назвы кожнай цягліцы падаецца ў (дужках і курсівам). Інфармацыя аб інервацыі і кровазабеспячэнні падаецца таксама курсівам і толькі па-лацінску. Пры апісанні інервацыі пазначаюцца спіннамазгавыя сегменты. Для спрашчэння арыентацыі па артыкуле, калі ласка, карыстайцеся іерархічным спісам ніжэй.
Асноўныя мышцы цела чалавекаМашчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. Мімічныя мышцы Жавальная мышца Грудзіна-ключычна-соскападобная мышца Трапецападобная мышца Дэльтападобная мышца Двухгалоўкавая мышца пляча Вялікая грудная мышца Трохгалоўкавая мышца пляча Вонкавая касая мышца жывата Прамая мышца жывата Найшырэйшая мышца спіны Вялікая ягадзічная мышца Краўцоўская мышца Прамая мышца сцягна Двухгалоўкавая мышца сцягна Шырокая мышца сцягна Пярэдняя вялікагалёначная мышца Ікраножная мышца
Класіфікацыя цягліцАнатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8.
У адпаведнасці са структурай Папярочнапаласатыя цягліцы: Шкілетныя цягліцы; Кардыяміяцыты; Гладкія цягліцы.
Класіфікацыя шкілетных цягліцСинельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков)
У адпаведнасці са структурай Вераценападобныя цягліцы (mm. fusiformes); Пяровыя цягліцы (mm. pennati): Аднапяровыя цягліцы (mm. unipennati); Двухпяровыя цягліцы (mm. bipennati); Многапяровыя цягліцы (mm. multipennati).
У адпаведнасці з формай Квадратныя цягліцы (mm. quadrati); Трохвугольныя цягліцы (mm. triangulares); Кругавыя цягліцы (mm. orbiculares); Двухгалоўкавыя цягліцы (mm. bicipitales); Трохгалоўкавыя цягліцы (mm. tricipitales); Чатырохгалоўкавыя цягліцы (mm. quadricipitales); Двухбрушныя цягліцы (mm. digastrici); Зубчастыя цягліцы (mm. serrati); Шырокія цягліцы з апанеўрозам.
У адпаведнасці з функцыяй Цягліцы-згінальніцы (mm. flexores); Цягліцы-разгінальніцы (mm. extensores); Цягліцы-прыводніцы (mm. adductores); Цягліцы-адводніцы (mm. abductores); Цягліцы-крутніцы (mm. rotatores); Цягліцы, падымаючыя штосьці (mm. levatores); Цягліцы, апускаючыя штосьці (mm. depressores); Цягліцы, выпростваючыя штосьці (mm. erectores); Сфінктары (mm. sphincteres); Сустаўныя цягліцы (mm. articulares); Скуравыя цягліцы (mm. cutanei); Цягліцы-пранатары (mm. pronatores); Цягліцы-супінатары (mm. supinatores); Цягліцы-напружвальніцы (mm. tensores).
Цягліцы розных частак целаПарадак пераліку цягліц у спісе адпавядае парадку вывучэння элементаў цяглічнай сістэмы на кафедрах нармальнай анатоміі ў вышэйшых медыцынскіх навучальных установах Беларусі, Украіны і Расіі.
Цягліцы тулава
Цягліцы спіны
Паверхневыя цягліцы спіны Трапецападобная цягліца (m. trapezius): Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліцы лапатка набліжаецца да пазваночнага слупа; пры скарачэнні верхніх пучкоў — паднімаецца, а ніжніх — апускаецца. Пры фіксацыі лапаткі абедзве трапецападобныя цягліцы цягнуць галаву назад, а пры аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў той жа бок. Інервацыя: r. externus n. accessorii et nn. cervicales (CII-CIV). Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, occipitalis, suprascapularis, intercostales posteriores. Найшырэйшая цягліца спіны (m. latissimus dorsi): Функцыя: прыводзіць плячо да тулава і цягне верхнюю канцавіну назад да сярэдняй лініі, ажыццяўляючы яе пранацыю. Пры зафіксаванай верхняй канцавіне набліжае да яе тулава або прымае удзел у перасоўванні ніжніх рэбраў уверх пры дыхальным руху, з'яўляючыся, такім чынам, дапаможнай дыхальнай цягліцай. Інервацыя: n. thoracodorsalis (CVI-CVIII). Кровазабеспячэнне: aa. thoracodorsalis, circumflexa humeri posterior, intercostales posteriores. Вялікая ромбападобная цягліца (m. rhomboideus major): Функцыя: крыху паднімае лапатку, прыводзячы яе да сярэдняй лініі, прычым ізаляванае скарачэнне яе ніжняй часткі круціць лапатку ніжнім вуглом унутр. Інервацыя: n. dorsalis scapulae (CIV-CV). Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, suprascapularis, intercostales posteriores. Малая ромбападобная цягліца (m. rhomboideus minor): Функцыя: набліжае лапатку да пазваночнага слупа па касой лініі, якая накіроўваецца да сярэдзіны і ўверх. Інервацыя: n. dorsalis scapulae (CIV-CV). Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, suprascapularis, intercostales posteriores. Цягліца, падымаючая лапатку (m. levator scapulae): Функцыя: паднімае лапатку (больш верхні вугал), перадаючы ёй тым самым круцільны рух, пры гэтым ніжні вугал перасоўваецца ў бок пазваночнага слупа; пры ўмацаванай лапатцы нахіляе шыйную частку пазваночнага слупа назад і ў свой бок. Інервацыя: n. dorsalis scapulae (CIІІ-CV). Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, cervicalis superficialis, cervicalis ascendens. Верхняя задняя зубчастая цягліца (m. serratus posterior superior): Функцыя: паднімае верхнія рэбры, удзельнічаючы ў акце ўдыху. Інервацыя: nn. intercostales (ThI-ThIV). Кровазабеспячэнне: aa. intercostales, cervicalis profunda. Ніжняя задняя зубчастая цягліца (m. serratus posterior inferior): Функцыя: апускае ніжнія рэбры, удзельнічаючы ў акце дыхання. Інервацыя: nn. intercostales (ThIX-ThXII). Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores. Папярочная цягліца карка (m. transversus nuchae): Функцыя: нацягвае фасцыю, а разам з ёю і скуру патылічнага абсягу галавы. Кровазабеспячэнне: a. occipitalis. Раменная цягліца галавы (m. splenius capitis): Інервацыя: nn. cervicales (CIV-CVIII). Кровазабеспячэнне: aa. occipitalis, cervicalis profunda. Раменная цягліца шыі (m. splenius cervicis (colli)): Функцыя: пры двухбаковым скарачэнні цягне галаву і шыю назад, пры аднабаковым — паварочвае іх у свой бок. Інервацыя: nn. occipitalis major, cervicales (CII-CVIII). Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis profunda, occipitalis.
Цягліцы пазваночніка Цягліца, выпростваючая пазваночнік (m. erector spinae) умоўна падзяляецца на тры часткі: Падуздышна-рэберная цяглiца (m. iliocostalis) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі: Падуздышна-рэберная цяглiца паясніцы (паяснічная частка) (m. iliocostalis lumborum (pars lumbalis)); Падуздышна-рэберная цяглiца паясніцы (грудная частка) (m. iliocostalis lumborum (pars thoracica)); Падуздышна-рэберная цяглiца шыі (m. iliocostalis cervicis (colli)); Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CIII-CV, ThI-LI); Найдаўжэйшая цяглiца (m. longissimus) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі: Найдаўжэйшая цяглiца грудзей (m. longissimus thoracis); Найдаўжэйшая цяглiца шыі (m. longissimus cervicis (colli)); Найдаўжэйшая цяглiца галавы (m. longissimus capitis); Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CI-SII); Васцяватая цягліца (m. spinalis) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі: Васцяватая цягліца грудзей (m. spinalis thoracis); Васцяватая цягліца шыі (m. spinalis cervicis (colli)); Васцяватая цягліца галавы (m. spinalis capitis); Інервацыя: nn. spinales (CI-SII); Функцыя: уся цягліца, выпростваючая пазваночнік, m. erector spinae, пры двухбаковым скарачэнні з'яўляецца моцнай разгінальніцай пазваночнага слупа, утрымлівае тулава ў вертыкальным стане. Пры аднабаковым скарачэнні нахіляе пазваночны слуп у адпаведны бок. Верхнія пучкі цягліцы цягнуць галаву ў свой бок. Часткаю сваіх пучкоў (m. iliocostalis thoracis) яна апускае рэбры. Папярочна-васцяватыя цягліцы (mm. transversospinales) умоўна падзяляюцца на тры часткі: Паўвасцяватая цягліца (m. semispinalis) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі: Паўвасцяватая цягліца грудзей (m. semispinalis thoracis); Паўвасцяватая цягліца шыі (m. semispinalis cervicis (colli)); Паўвасцяватая цягліца галавы (m. semispinalis capitis); Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліца разгінае верхнія аддзелы пазваночнага слупа і цягне галаву назад або ўтрымлівае яе ў задраным стане; пры аднабаковым скарачэнні адбываецца нязначнае кручэнне. Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CIІ-СV, ThI-ThXII); Многападзельныя цяглiцы (mm. multifidi) падзяляюць тры часткі: Многападзельная цяглiца паясніцы (m. multifidus lumborum); Многападзельная цяглiца грудзей (m. multifidus thoracis); Многападзельная цяглiца шыі (m. multifidus cervicis (colli)); Цягліцы-крутніцы (mm. rotatores) тапаграфічна падзяляюцца на тры часткі: Цягліцы-крутніцы паясніцы (mm. rotatores lumborum); Цягліцы-крутніцы грудзей (mm. rotatores thoracis); Цягліцы-крутніцы шыі (mm. rotatores cervicis (colli)); Функцыя: папярочна-васцяватыя цягліцы пры двухбаковым скарачэнні разгінаюць пазваночны слуп, а пры аднабаковым — круцяць яго ў процілеглы цягліцы, якая скарачаецца, бок. Інервацыя: nn. spinales (CIІ-LV). Міжвасцяватыя цягліцы (mm. interspinales), сярод якіх выдзяляюць: Міжвасцяватыя цягліцы паясніцы (mm. interspinales lumborum); Міжвасцяватыя цягліцы грудзей (mm. interspinales thoracis) — часта адсутнічаюць; Міжвасцяватыя цягліцы шыі (mm. interspinales cervicis (colli)); Функцыя: разгінаюць пазваночны слуп і ўтрымліваюць яго ў вертыкальным стане. Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CIІI-LV). Міжпапярочныя цягліцы (mm. intertransversarii), сярод якіх выдзяляюць: Медыяльныя і латэральныя міжпапярочныя цягліцы паясніцы (mm. intertransversarii laterales et mediales lumborum); Міжпапярочныя цягліцы грудзей (mm. intertransversarii thoracis); Пярэднія міжпапярочныя цягліцы шыі (mm. intertransversarii anteriores cervicis (colli)); Медыяльныя і латэральныя заднія міжпапярочныя цягліцы шыі (mm. intertransversarii posteriores mediales et laterales cervicis (colli)); Функцыя: утрымліваюць пазваночны слуп, а пры аднабаковым скарачэнні нахіляюць яго ў бок. Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CI-CVI, LI-LIV). Кровазабеспячэнне: да ўсіх глыбокіх цягліц спіны кроў дастаўляюць aa. occipitalis, cervicalis profundus, intercostales posteriores; aa. lumbales.
Цягліцы грудзей
Паверхневыя цягліцы грудзей Вялікая грудная цягліца (m. pectoralis major): Функцыя: прыводзіць і круціць плячо ўнутр, пры гарызантальным стане рукі прыводзіць яе ў сагітальны стан, а пры замацаванай верхняй канцавіне сваёй грудзіна-рэбернай часткаю цягліца садзейнічае пашырэнню грудной клеткі падчас дыхання. Інервацыя: nn. pectorales medialis et lateralis (CV-ThI). Кровазабеспячэнне: aa. thoracoacromialis, thoracica lateralis, thoracica superior, rr. intercostales anteriores. Малая грудная цягліца (m. pectoralis minor): Функцыя: цягне наперад і ўніз лапатку, а пры замацаванай лапатцы паднімае рэбры, з'яўляючыся дапаможнай дыхальнай цягліцай. Інервацыя: nn. pectorales medialis et lateralis (CVII-ThI). Кровазабеспячэнне: aa. thoracoacromialis, intercostales anteriores, thoracica superior. Падключычная цягліца (m. subclavius):