Рысіры () — востраў у Японскім моры каля паўночна-заходняга ўзбярэжжа вострава Хакайда. Тэрыторыя — 183 км². Насельніцтва (2013 г.) — 5102 чал.

Геаграфія і прырода Востраў Рысіры месціцца ў 14,6 км на паўднёвы ўсход ад суседняга вострава Рэбун і ў 19,7 км на захад ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа Хакайда. Даўжыня — 18,2 км, шырыня — 13,9 км.

Рысіры мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральную частку вострава займае вулкан Рысіры (1721 м), які з-за знешняга падабенства на Фудзіяму часцяком называюць Рысіры-Фудзі. Нездарма, на мове айнаў назва вострава азначае «высокае месца». З адгор’яў вулкана сцякаюць рака і некалькі ручаёў, ля яго падножжа ёсць два невялікія возеры.

На ўзбярэжжы вострава захаваліся лясы. Ён уваходзіць у склад нацыянальнага парка Рысіры — Рэбун — Сарабецу.

Турызм Турызм з’яўляецца асновай эканомікі Рысіры. Вандроўнікі прыязджаюць пераважна ў летні сезон для азнаямлення з мясцовай прыродай і наведвання вяршыні вулкана Рысіры. На поўначы вострава знаходзіцца аэрапорт і марскі порт Асідамары, дзе дзейнічаюць паромныя пераправы на Рэбун і Хакайда.

Спасылкі Rishiri and Rebun Rishiri/Rebun Area Rishiri & Rebun: The islands of alpine flowers

Катэгорыя:Астравы Японіі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Японскага мора