Храм Дыяскураў, Храм Кастара і Полукса () — адзін з найстарэйшых храмаў на Рымскім форуме. Храм быў прысвечаны блізнятам Кастару і Полуксу, сынам Юпітэра. Быў пабудаваны ў 484 годзе да н.э. па замове сына дыктатара Аулія Пастумія ў гонар перамогі над Тарквініем на возеры Рэгіл у Лацыё (499 г. да н.э.). Дыяскуры нібыта дапамаглі атрымаць перамогу і прынеслі гэту навіну ў Рым. Каля 117 года да н.э. храм быў абноўлены Луцыем Цэцыліем Метэлам Далматыкам. У I стагоддзі н.э. па загадзе Тыберыя храм абнавілі. На сённяшні дзень захаваліся тры калоны карынфскага ордара (15 м у вышыню), так званыя «Тры сястры». Алтар і крыніца Ютурны, у якой, па легендзе, браты напаілі сваіх коней, знаходзіліся каля храма.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Рымскі форум Катэгорыя:Дахрысціянскія храмы Рыма