«Дынама-Брэст» — беларускі футбольны клуб з горада Брэст. Заснаваны ў 1960 годзе. Трывалы ўдзельнік усіх суверэнных чэмпіянатаў Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі з яе заснавання ў 1992 годзе. Чэмпіён Беларусі (2019), бронзавы прызёр (1992), трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2007, 2017, 2018), трохразовы ўладальнік Суперкубка Беларусі (2018, 2019, 2020). Першы беларускі футбольны клуб, які двойчы раз запар перамагаў у Кубку Беларусі па футболе.

У канцы 2010-х гадоў самы наведваемы клуб Беларусі, адзін з самых папулярных клубаў Беларусі.

Назвы клуба 1960—1972: «Спартак» 1973—1975: «Буг» 1976—2011: «Дынама» 2012: «Брэст» з 26 лістапада 2012 года: «Дынама-Брэст»«Бресту» вярнулі назву «Дынама»

Эмблемы

Гісторыя

Брэсцкі футбольны клуб быў заснаваны ў 1960 годзе пад імем «Спартак» і дэбютаваў у другім дывізіёне чэмпіянату СССР (клас «Б»). З часу свайго стварэння каманда некалькі разоў мяняла назву. Да 1972 года яна называлася «Спартак». З 1973 па 1975 — «Буг». А з 1976 — «Дынама» (акрамя сезона-2012, калі каманда называлася «Брэст»).

У саюзныя часы каманда вялікую частку часу выступала ў трэцім дывізіёне першынства СССР і з’яўлялася моцным серадняком. Брэсцкае «Дынама» ў савецкія гады мела цесныя сувязі з мінскім «Дынама» (паколькі абодва клубы былі звязаны са спартыўным таварыствам «Дынама») і часта прымала маладых гульцоў мінскай каманды на правах арэнды.

У 1992 годзе дынамаўцы дэбютавалі ў чэмпіянаце Беларусі і адразу ж апынуліся на п’едэстале, заваяваўшы бронзавыя медалі. Але потым Дынама Брэст у нацыянальным першынстве было серадняком. У канцы 2010-х з’яўляўся адным з флагманаў беларускага футболу: 3-кратны ўладальнік Кубка Беларусі (2007, 2017, 2018), 3-кратны ўладальнік Суперкубка Беларусі (2018, 2019, 2020), чэмпіён Беларусі (2019).

У часы БССР/СССР

У СССР каманда чатыры сезоны выступала ў першай лізе (1960-62, да рэарганізацыі, і адзін сезон у 1969 годзе), увесь астатні час — у другой лізе (клас «А»), з рознымі камандамі заходніх рэспублік СССР і РСФСР.

1960—1972: «Спартак»

Клуб у 1960 — у год заснавання — далучыўся да Савецкага класа В (ліга другога ўзроўню). Разам з ім яшчэ чатыры футбольных калектываў Беларусі былі ўключаныя ў першую зону класа «Б»: Ураджай (футбольны клуб, Мінск) (цяпер не існуе), Чырвоны сцяг (Віцебск), Хімік (Магілёў), Лакаматыў (Гомель).

Пасля сезона 1962 года клуб пераведзены на ранг ніжэй, у выніку рэарганізацыі лігі. Двойчы ў 1964 і 1967 гадах клуб быў блізкі да прасоўвання ў лігу вышэй, але абодва разы прайграў фінальны раўнд. З трэцяй спробы ў 1969 годзе трапіў ў другую па рангу лігу СССР, але ў наступным годзе зноў апусціўся на трэці ўзровень з-за рэарганізацыі лігі.

У 1969 годзе выступ брэсцкіх спартсменаў быў лепшым у іх гісторыі ў Кубку СССР. Яны атрымалі перамогі з аднолькавым лікам — 1:0 — з Дынама (Батумі) і Будаўніком (Ашгабад) (цяпер — Капетдаг (Ашгабад)). Больш цяжкім быў матч у г. Фрунзе (цяпер - Бішкек, Кыргызстан) супраць «Алгі». Пасля асноўнага і дадатковага часу лік заставаўся нічыйным — 2:2. На наступны дзень каманды зноў выйшлі на поле. «Спартак» выйграў у гаспадароў поля — 2:0.

У 1/16 фіналу кубка СССР Спартак (Брэст) прымаў ленінградскі «Зеніт». Матч адбыўся 22 траўня ў Берасці. На стадыёне прысутнічала 12 тысяч гледачоў — больш, чым змяшчалі трыбуны. Гэта рэкордная наведвальнасць брэсцкага стадыёна. Значна больш высокаму класу гасцей спартакаўцы супрацьпаставілі самаадданасць і азарт, але стрымлівалі атакі ленінградцаў толькі да 60-й хвіліны. Памылкі абаронцаў прывялі да двух галоў. Мяч у адказ Кандулінскага не выратаваў берасцейцаў. «Зеніт» адбіў штурм, зроблены спартакаўцамі на зыходзе сустрэчы, і выйшаў у 1/8 фіналу.

У занальных матчах 4 зоны гулялі каманды, якія выступалі ў чэмпіянаце СССР 1969 года ў 4 падгрупе другой групы класа «А». Усяго было 4 зоны, у кожнай з якіх быў свой фінал і пераможца. Пераможца кожнай з зон выходзіў у 1/16 кубка СССР.

ДатаСтадыяКаманда 1ЛікКаманда 223.03.19691/4 зоны 4Дынама (Батумі) 0:1Спартак (Брэст)28.03.19691/2 зоны 4Будаўнік (Ашгабад) 0:1Спартак (Брэст)19.04.1969фінал зоны 4Алга (Фрунзэ) (Бішкек) 2:2 д.ч.Спартак (Брэст)20.04.1969фінал зоны 4, перагулёўкаАлга (Фрунзе) 0:1Спартак (Брэст)22.05.19691/16Спартак (Брэст) 1:2Зеніт (Ленінград)

З 1970 года і да канца савецкай эпохі клуб выступаў у савецкай лізе трэцяга ўзроўню.

1973—1975: «Буг» Каманда была перададзена Брэсцкаму электрамеханічнаму заводу і атрымала назву «Буг». У 1973 годзе не пайшло на карысць і новаўвядзенне — пасляматчавыя пенальці. Дзевяць разоў каманда завяршала матчы ўнічыю, але ў шасці выпадках гульцы няўдала выконвалі серыі 11-метровых удараў.

1976—1991: «Дынама»

Каманда з Брэста была перададзена спортаграмадству «Дынама» і стала базавай для ФК Дынама Мінск. Галоўнай задачай калектыву стала падрыхтоўка рэзерву для флагмана беларускага футбола. З Мінска прыехаў вядомы футбаліст, заслужаны майстар спорту Эдуард Малафееў. Ён правёў з камандай толькі падрыхтоўчы перыяд, але плён працы выявіліся ўжо падчас чэмпіянату краіны.

Дынамаўцы атрымалі шэраг перамог, у тым ліку самую буйную над «Магарэлі» (Чытаура) — 6:1 і доўгі час адставалі толькі на адзін бал ад лідара. Перамогі ў апошніх матчах першага круга вывелі «Дынама» на трэцяе месца. У другім крузе, выступаючы дома, берасцейцы гулялі яшчэ больш паспяхова: 3:0, 4:0, 4:1, 5:4. Але Дынама Брэст замацавала за сабой статус хатняй каманды — у дзевятнаццаці выязных матчах атрымала толькі чатыры перамогі, дома — шаснаццаць. Лёс першага месца вырашыўся за некалькі тураў да фінішу. «Гурыя» датэрмінова забяспечыла сабе перамогу ў занальным турніры. Берасцейцы ўпэўнена правялі апошнія гульні і выйшлі на другое месца, адстаўшы ад пераможцы толькі на два балы.

Футбаліст брэсцкага Дынама Васіль Курылаў на працягу трох месяцаў 1978 года забіў тры галы прамым ударам з вуглавогаВасіль Курылаў.

У 1979 у чэмпіянаце была рэкордная для каманды серыя з 16 матчаў, у якіх берасцейцы не трывалі паразаў (пры 13 перамогах) з рознасцю мячоў 33-6. Да 35-га тура берасцейцы ўпэўнена займалі другое месца і, мабыць, былі гатовыя паспрачацца за першынство са смаленскай «Іскрай». Але было разгромнае паражэнне ў Бранску (0:4), што пагоршылася выдаленнем берасцейца Н. Сыціка. У канцы чэмпіянату з «Дынама» зраўняўся іванаўскі «Тэкстыльшчык», які па выніку асабістых сустрэч абышоў берасцейцаў. У выніку: Дынама Брэст заняла трэцяе месца, прапусціўшы наперад «Іскру» са Смаленску і іванаўскі «Тэкстыльшчык». У 1979 годзе выдатна правёў сезон капітан каманды А. Леванькоў, самы трапны футбаліст берасцейцаў (20 галоў).

Таварыскі матч з Алімпійскай зборнай СССР-88 Дагэтуль застаецца загадкай, чаму напярэдадні Алімпіяды-88, зборная СССР вырашыла згуляць з серадніком трэцяга дывізіёна СССР — Дынама Брэст. 7 мая 1988 адбыўся матч паміж алімпійскай зборнай СССР і Дынама Брэст.

Зборная СССР, якая накіроўвалася на Алімпіяду-88 як фаварыт турніру, не спрабавала гуляць у поўную сілу, атрымліваючы пры гэтым траўмы. Тым не менш, небяспечныя моманты ўзнікалі каля брамы Дынама пастаянна. Але калі толькі мяч з брэсцкімі гульцамі перасякаў палову поля і пачыналася атака на браму зборнай СССР, роў стадыёна чуў нават суседні горад з Брэстам -польскі Тэрэспаль. Першы тайм скончыўся нечакана — 0:0. Другі тайм быў больш вострым, атакі футбалістаў станавіліся ўсё больш напорысцей. І ў сярэдзіне другога тайма пасля вытанчанай падачы, футбаліст брэсцкага «Дынама» Генадзь Кудзей забівае гол Дзмітрыю Харыну, у браму зборнай СССР! 1:0. Тое, што адбывалася на стадыёне, немагчыма было перадаць словамі! Увесь стадыён проста падскочыў са сваіх месцаў! Людзі, якія нават не ведалі адзін аднаго абдымаліся, радасьць заўзятараў было такім шчырым і гучным, што акрамя захопленых крыкаў не было чуваць нічога. Прычым пляскалі нават тыя, хто быў на дрэвах. Пасля фінальнага свістка лік на табло так і застаўся нязменным. Брэст перамог! Праз чатыры месяцы, на Алімпіядзе ў Сеуле, у фінальным матчы супраць зборнай Бразіліі, зборная СССР узяла золата Алімпіяды, выйграўшы пры гэтым 2:1.

У часы Рэспублікі Беларусь

Расклад перад першым чэмпіянатам Рэспублікі Беларусь па футболе Перад стартам новага самастойнага чэмпіянату Беларусі, ён ужо адставаў па ўсіх параметрах ад чэмпіянатаў Украіны і Расіі, і выглядаў у параўнанні з імі не вельмі канкурэнтаздольным. У апошнім чэмпіянаце СССР (Вышэйшая ліга) было 6 клубаў з Украіны: ФК Чарнаморац Адэса, ФК Дынама Кіеў, Дніпро, ФК Шахцёр Данецк, Металург (Запарожжа), Металіст (Харкаў), 6 клубаў з Расіі: ФК ЦСКА Масква, ФК Спартак Масква, ФК Тарпеда Масква, ФК Дынама Масква, Спартак (Уладзікаўказ), ФК Лакаматыў Масква. З гэтых клубаў маглі быць сфармаваныя канкурэнтныя чэмпіянаты.

З беларускіх клубаў у савецкі час толькі ФК Дынама Мінск гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату СССР. Наступнымі пасля мінскіх дынамаўцаў былі клубы з трэцяй па значнасці лігі СССР, якая дарэчы была падзелена на 8 зон. Беларускія клубы і ў сваёй зоне 5 трэцяй лігі былі «сярэднімі камандамі». У апошні раз у другой па значнасці лізе СССР ФК Дняпро Магілёў удзельнічаў у 1983 годзе. Дынама (Мінск) з першых каманд СССР узору 1982—1987 гг. да канца распаду СССР была «сярэдняй» камандай. Дынама Брэст пачынаючы з 1976 года выкарыстоўваўся як рэзерв для Дынама Мінск, часта падчас чэмпіянату з Дынама Брэст адклікаліся лепшыя футбалісты ў Дынама Мінск, што ўплывала на згулянасць і выніковае месца берасцейцаў.

Дынама Мінск напярэдадні першага суверэннай чэмпіянату Рэспублікі Беларусь 1992 года выглядала відавочным лідарам. Да каманды з вышэйшай лігі СССР, якая толькі ўчора змагалася з ФК Дынама Кіеў, ФК Спартак Масква, дадаліся сераднякі і аўтсайдэры буфернай зоны трэцяй па значнасці лігі чэмпіянату СССР: ФК Дняпро Магілёў, ФК Дынама Брэст, Хімік (Гродна), КІМ (Віцебск), каманда з рэспубліканскай зоны чацвёртай па значнасці лігі чэмпіянату СССР: Гомсельмаш, і каманды чэмпіянату БССР (у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры).

Фарміраванне першага беларускага чэмпіяната па футболе 1992:

ПарадакКамандаПапярэдні турнірМесца ў папярэднім турнірыРанг дывізіёна1ФК Дынама МінскВышэйшая ліга чэмпіяната СССР па футболе8 з 1612ФК Дняпро МагілёўЧэмпіянат СССР па футболе (другая ліга, захад)12 з 2233ФК Дынама БрэстЧэмпіянат СССР па футболе (другая ліга, захад)16 з 2234КІМ ВіцебскЧэмпіянат СССР па футболе (другая ліга, захад)20 з 2235Хімік ГроднаЧэмпіянат СССР па футболе (другая ліга, захад)22 з 2236ГомсельмашЧэмпіянат СССР па футболе (другая ніжэйшая ліга, 6 зона)16 з 2247Металург МаладзечнаЧэмпіянат БССР па футболе1 з 1658ФК Тарпеда МагілёўЧэмпіянат БССР па футболе2 з 1659СКБ ВіцебскЧэмпіянат БССР па футболе3 з 16510ФК Тарпеда МінскЧэмпіянат БССР па футболе4 з 16511ФК Шахцёр СалігорскЧэмпіянат БССР па футболе5 з 16512Будаўнік (Старыя Дарогі)Чэмпіянат БССР па футболе6 з 16513Трактар (Бабруйск)Чэмпіянат БССР па футболе9 з 16514БелАЗ (Жодзіна)Чэмпіянат БССР па футболе10 з 16515Абутнік (Ліда)Чэмпіянат БССР па футболе11 з 16516Ведрычне ўдзельнічала ў вышэйназваных лігах--

1992—2011: «Дынама» (Бронзавыя медалі, матч з «Нёманам», першы Кубак)

У 1992 годзе дынамаўцы дэбютавалі ў чэмпіянаце Беларусі і адразу ж апынуліся на п’едэстале, заваяваўшы бронзавыя медалі.

У 18-м туры, 25 жніўня 1996 года, у складзе «Дынама» ў хатнім паядынку супраць «ФК Маладзечна» (1:1) дэбютаваў (выйшаў на замену замест абаронцы Вольскага, на 86-й хвіліне сустрэчы) Раман Васілюк (ва ўзросце 17 гадоў 276 дзён). Пазней Раман Васілюк стаў лепшым бамбардзірам каманды ў гісторыі і ў 1999 годзе за вялікія тады грошы для беларускага чэмпіяната — 300 тыс. даляраў ЗША — перайшоў у ФК Славія Мазыр.