Дварцовая плошча (, з 1918 да 1944 плошча Урыцкага) — галоўная плошча Санкт-Пецярбурга, асноўнае звяно ў сістэме ансамбляў цэнтра горада. Архітэктурны ансамбль плошчы ўзнік у другой палове XVIII — першай палове XIX стагоддзя.

Плошчу ўтвараюць : Зімні палац, Будынак штаба гвардзейскага корпуса, Будынак Галоўнага штаба з Трыумфальнай аркай, Аляксандраўская калона. Яе памеры складаюць каля 5 га (па іншых звесткахДворцова пл. // Энциклопедия Санкт-Петербурга  — 8 га; для параўнання — Чырвоная плошча ў Маскве мае плошчу 2,3 га). У складзе гістарычнай забудовы цэнтра Санкт-Пецярбурга плошча ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны.

Гісторыя назвы Першапачатковая назва Адміралцейскі луг (уключаў таксама тэрыторыю сучаснага ) вядома з 1736 года. Дадзена па Адміралцейскай верфі. Найменне існавала да 1772 года.

Найменне Палацавая плошча вядома з 1766 года. Дадзена па размешчаным побач Зімняму палацу, паўднёвы фасад якога выходзіць на плошчу. У кастрычніку 1918 года плошча была перайменаваная ў плошчу Урыцкага (у гонар , аднаго з арганізатараў штурму Зімняга палаца ў 1917 годзе, старшыні Петраградскай ЧК, забітага 30 жніўня 1918 года пры ўваходзе ў будынак Галоўнага штаба). 13 студзеня 1944 года выйшла пастанова аб вяртанні 20 гістарычных найменняў, у тым ліку і Дварцовай плошчыТопонимическая энциклопедия Санкт-Петербурга. СПб.: Информационно-издательское агентство ЛИК, 2002. С.106.

Гісторыя

Пачатак фармаванню плошчы паклала будаўніцтва Зімняга палаца (1754-62, архітэктар Б. Ф. Растрэлі). У канцы 18 ст. паўднёвы бок плошчы быў рэканструяваны па праекце Ю. М. Фельтэна, які вызначыў яе дугападобную форму, канчаткова замацаваную будаўніцтвам грандыёзнага ампірнага будынка Галоўнага штаба (1819-29, архітэктар К. І. Росі), з двайной трыумфальнай аркай, увянчанай манументальнай калясніцай. Арка Галоўнага штаба разам з Аляксандраўскай калонай у цэнтры плошчы надалі ёй ўрачысты, трыумфальны характар. З усхода плошча абмежавана будынкам штаба гвардзейскага корпуса (1837-43, архітэктар А. П. Брулоў), а з захада раскрытая ў бок былой Адміралцейскай плошчы, уключаючыся ў адзіную анфіладу плошчаў цэнтра горада.

Літаратура

Катэгорыя:Карл Росі Катэгорыя:Эрмітаж Катэгорыя:Мастацкія музеі і галерэі