Бялу́ха — самая высокая вяршыня Алтая, ва ўсходняй частцы Катунскага хрыбта, у Расійскай Федэрацыі, на мяжы з Казахстанам.

Складаецца з падзеленых седлавінай Усходняй Бялухі (4506 м) і Заходняй Бялухі (4440 м), складзеных з гранітаў, гнейсаў і метамарфічных сланцаў. Ледавікі Мёнсу, Вялікі Бярэльскі, Мюштуайры, Катунскі і іншыя, агульная плошча больш за 70 км².

Літаратура

Катэгорыя:Алтайскія горы Катэгорыя:Горныя вяршыні-чатырохтысячнікі