Джэйкаб Лукс Дыверс (; , Ёрк, штат Пенсільванія-) — амерыканскі генерал (1945).

Біяграфія Скончыў Ваеннае вучылішча ва Уэст-Пойнце (1909), служыў у артылерыі, з 1930 годзе ў танкавых войсках. Скончыў Армейскі ваенны каледж (1939). У 1939—1940 гадах начальнік штаба абарончай зоны Панамскага канала, у 1941—1942 гадах начальнік бранятанкавых войскаў ЗША. З мая 1943 года галоўнакамандуючы амерыканскімі войскамі ў Еўропе, у 1944 годзе намеснік вярхоўнага галоўнакамандуючага на Міжземнаморскім тэатры ваенных дзеянняў. З жніўня 1944 года камандуючы Паўднёвай групай амерыканска-французскіх войскаў (у Паўднёвай Францыі), аб’яднаных пазней у 6-ю групу армій. У 1945—1949 гадах камандуючы сухапутнымі войскамі ЗША. З верасня 1949 года ў адстаўцы.

Спасылкі

Біяграфія (на англійскай)

Катэгорыя:Генералы ЗША Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі ЗША