Вішкаў () — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вішкаў. Плошча — 876,06 кв. км (з іх 158,206 км? займае ваенны палігон Бржэзіна), насельніцтва складае 89 016 чалавека. У раёне налічваецца 79 муніцыпалітэтаў, з якіх 5 — гарады, 3 — мястэчкі.

Геаграфія Размешчаны на ўсходзе края. У рамках края мяжуе з раёнам Брно-прыгарад на захадзе, Годанін на паўднёвым захадзе, Бржэцлаў на поўдні і Бланска на паўночным захадзе. На паўночна ўсходзе суседнічае з оламаўцкім раёнам Просцеёў, на ўсходзе — з раёнам Кромержыж Злінскага края.

Гарады і насельніцтва Даныя на 2009 год:

ГорадНасельніцтваВішкаў22 221Бучавіцы6 500Слаўкаў-у-Брна6 265Роўсінаў5 256Іванавіца-на-Гане2 917

УсягоЖанчынМужчын89 016 (100 %)44 979(50,53 %)44 037(49,47 %)

Сярэдняя шчыльнасць — 101,61 чал./км²; 48,48 % насельніцтва жыве ў гарадах.

Спасылкі Даныя МУС ЧР

Катэгорыя:Раёны Паўднёвамараўскага края