Уладзімір Раманавіч Вашкевіч (, мяст. Зембін, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Барысаўскі раён — , ) — савецкі ваеначальнік, генерал-палкоўнік (1954).

Біяграфія

Грамадзянская вайна ў Расіі З 1918 года — у РСЧА. З 1919 года — член КПСС. У 1920 годзе скончыў 2-я Петраградскія кавалерыйскія курсы, у 1923 годзе — Вышэйшую кавалерыйскую школу.

У Грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у баях на Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтах, прайшоўшы шлях ад камандзіра ўзвода да памочніка камісара кавалерыйскага палка. У перыяд 1923 па 1925 быў камандзірам эскадрона, начальнікам штаба кавалерыйскага палка, начальнікам аператыўнай часткі кавалерыйскай дывізіі.

У 1928 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе і да 1931 года служыў начальнікам штаба асобнай кавалерыйскай брыгады. У 1931—1935 — у ад’юнктуры і на выкладчыцкай і каманднай працы ў Ваеннай акадэмія імя М. В. Фрунзе.

У 1935—1937 гадах — камандзір і камісар кавалерыйскай дывізіі, з 1937-га — начальнік штаба кавалерыйскага корпуса.

З 1939 года — зноў на выкладчыцкай працы.

Вялікая Айчынная вайна З ліпеня 1941 па май 1945 года знаходзіўся ў дзеючай арміі.

Камандаваў 2-й дывізіяй народнага апалчэння Сталінскага раёна Масквы (з верасня 1941 года — 2-я стралковая дывізія), затым 5-й і 359-й стралковай дывізіі (1941 — 42) на Заходнім і Калінінскім франтах.

У 1942—1944 гадах — начальнік штаба 20-й арміі, кіраваў дзеяннямі арміі ў Арлоўскай і 2-й Ржэўска-Сычоўскай аперацыях.

Будучы начальнікам штаба 3-га Прыбалтыйскага фронту (з красавіка 1944 года) браў удзел у распрацоўцы і правядзенні Пскоўска-Астроўскай, Тартускай і Рыжскай аперацый, прарабіў вялікую працу па ўдасканаленні кіравання войскамі фронту пры вызваленні Прыбалтыкі.

Пасляваенныя гады

Начальнік штаба Прыбалтыйскай (1945—1951) і Закаўказскай (1953—1954) ваенных акругаў.

У 1952 годзе скончыў Вышэйшыя Акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба ВС СССР.

З 1954 года — на ваенна-дыпламатычнай працы ў ПНР.

З 1955 года па 1956 год — начальнік кафедры ў Акадэміі Генштаба. З 1956 года на навуковай рабоце.

З 1961 года — у адстаўцы.

Узнагароды Ордэн Леніна 4 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Кутузава 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медалі

Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Военачальнікі СССР