Герцагства Лімбург (, , ) утварылася з графства Лімбург на пачатку XI стагоддзя. Яно размяшчалася паміж ракой Маас і горадам Ахен, з’яўлялася дзяржавай у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. У наш час яго тэрыторыя падзелена паміж бельгійскімі правінцыямі Льеж і Лімбург (Вурэн) і нідэрландскай правінцыяй Лімбург. Сталіцай герцагства быў горад Лімбург на рацэ Фесдрэ (не блытаць з горадам Лімбург-на-Лане ў Гесэне).
На пачатку XI стагоддзя граф Лімбурга і граф Лувена ўступілі ў барацьбу за тытул герцага Ніжняй Латарынгіі. Граф Лімбургскі гэту барацьбу прайграў, але захаваў герцагскі тытул, і такім чынам графства Лімбург ператварылася ў герцагства Лімбург; граф Лувенскі стаў герцагам Ніжняй Латарынгіі і стаў зваць сябе «герцагам Брабанта». З гэтага пачалося вострае супрацьстаянне герцагаў Лімбурга і Брабанта, якое доўжылася да 1191 года.
Дзякуючы шлюбам герцагі Лімбурга сталі таксама графамі Люксембурга і графамі Берга.
Апошняя герцагіня Лімбургская, якая была адным з нашчадкаў , — — сканала бяздзетнай у 1283 годзе, што вылілася ў : яе муж атрымаў ад імператара Рудольфа I права захаваць герцагства за сабой, але яго кузен аспрэчыў гэта. Быўшы не ў стане абараніць свае правы сілай зброі, Рэно прадаў свае правы на герцагства Лімбургскае . У 1288 годзе Ян Брабанцкі атрымаў перамогу ў і далучыў Лімбург да герцагства Брабант.
Аднак нават унутры Брабанта з фармальнага пункта гледжання Лімбург заставаўся асобнай палітычнай адзінкай, быўшы дзяржавай у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. Таму тэрмін «Герцагства Лімбургскае» заставаўся ва ўжытку яшчэ доўгі час, нягледзячы на тое, што тэрыторыя герцагства перажывала змены ўслед за складаным лёсам Брабанта. Канчаткова герцагства Лімбургскае было ліквідавана Напалеонам, які ўключыў гэтыя землі ў склад дэпартаментаў Урт і Мёз-Інфер'ёр.
Гл. таксама Графства Лімбург
Спіс графаў і герцагаў Лімбурга Герцагства Лімбург, 1839–1867
Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Нідэрландаў Катэгорыя:Свецкія княствы Свяшчэннай Рымскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Бельгіі Катэгорыя:Горад Лімбург