PubMed — англамоўная тэкставая база дадзеных медыцынскіх і біялагічных публікацый, створаная Нацыянальным цэнтрам біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI) на аснове раздзела «біятэхналогія» (NLM)McEntyre, J. & Lipman D. (2001): PubMed: bridging the information gap. In: CMAJ. Bd. 164, S. 1317—1319. PMID 11341144 PDF. З'яўляецца бясплатнай версіяй базы даных MEDLINE. Была ўпершыню прадстаўлена ў студзені 1996 года. Даступная праз — цэнтральную пошукавую сістэму, якая ўключае PubMed, PubChem і іншыя найважнейшыя медыцынскія базы даных.
PubMed дакументуе медыцынскія і біялагічныя артыкулы з адмысловай літаратуры, а таксама дае спасылкі на паўнатэкставыя артыкулы. PubMed складаецца з даных з наступных абласцей: медыцына, стаматалогія, ветэрынарыя, агульнае ахова здароўя, псіхалогія, біялогія, генетыка, біяхімія, цыталогія, біятэхналогія, біямедыцына і г.д. Дакументавана каля 3800 біямедыцынскіх выданняў. Штогод база даных PubMed павялічваецца на 500 000 дакументаў. Пошук адбываецца па прынцыпе Medical Subject Headings (MeSH).
Кожнаму артыкулу прысвойваецца ўнікальны ідэнтыфікацыйны нумар PMID ( — ідэнтыфікатар PubMed).
Гл. таксама PubSCIENCE GoPubMed HubMed
Літаратура Навучальна-інструктыўны дапаможнік па пошуку ў PubMed
Спасылкі PubMed
Катэгорыя:Крыніцы медыцынскай інфармацыі Катэгорыя:Бібліяграфічныя даведнікі і базы даных Катэгорыя:Базы даных у Інтэрнэце Катэгорыя:Сайты ЗША Катэгорыя:Навукаметрыя Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Электронныя біялагічныя рэсурсы