M31 (каталог Месье), Галактыка Андрамеды, Туманнасць Андрамеды — гіганцкая спіральная галактыка (тып Sb) у сузор’і Андрамеды.
Самая яркая галактыка Паўночнага паўшар’я неба, адна з найбліжэйшых да нашай Галактыкі. Бачная простым вокам як слабая святлівая туманная плямка ў сузор’і Андрамеды (паблізу зоркі ν Андрамеды).
Гісторыя вывучэння Упершыню згадваецца як «маленькае воблачка» ў сачыненні арабскага астранома ас-Суфі. У 1614 годзе незалежна адкрыта нямецкім астраномам С. Марыусам пры дапамозе тэлескопа. Зоркавая прырода Туманнасці Андрамеды выяўлена ў 1925 годзе, тады з дапамогай 2,5-метровага тэлескопа ў ёй упершыню ўбачылі зоркі.
Сярод астраномаў прынята абазначэнне Туманнасці Андрамеды М31 (паводле каталога Ш. Месье) або NGC224 (згодна каталогу Ё. Дрэера).
Фізічныя характарыстыкі Туманнасць Андрамеды шмат у чым падобная да нашай Галактыкі. Абедзве зорныя сістэмы належаць да ліку гіганцкіх, маюць спіральную структуру і прыблізна аднолькавы ўзрост. Яны ўваходзяць у склад Мясцовай групы галактык, з’яўляючыся яе найбольш буйнымі і масіўнымі членамі, прычым Туманнасць Андрамеды большая і масіўнейшая за нашу Галактыку.
Памеры галактыкі, разлічаныя па фотаздымках, складаюць каля 44×20 кпк. Яе марфалагічны тып абазначаюць як Sb, такім чынам, гэта спіральная галактыка з даволі магутным сфераідальным кампанентам і добра развітымі спіральнымі рукавамі. Туманнасць Андрамеды бачная амаль з рабра, што надае ёй эліптычную форму. У вобласці спіральных галін выступаюць у выглядзе цёмных плям скопішчы газава-пылавых міжзоркавых воблакаў. У Туманнасці Андрамеды двайное ядро; яго кампаненты раздзелены адлегласцю каля 2 пк, прычым адзін з кампанентаў ядра, імаверна, утрымлівае ў сваім цэнтры чорную дзірку масай каля 50 млн мас Сонца. У гало Туманнасці Андрамеды выяўлены каля 400 шаравых зорных скопішчаў, а ў яе атачэнні — дзесяць карлікавых галактык, з якіх адна (M32) эліптычная, а астатнія сфераідальныя; усе яны разглядаюцца як спадарожнікі Туманнасці Андрамеды.
Адлегласць ад Зямлі складае каля 700 кпк. Маса галактыкі ацэньваецца ў (3—5)·1011 мас Сонца.
Літаратура Андрамеды Туманнасць //
Спасылкі
Большая российская энциклопедия
M31 Андрамеды Катэгорыя:Мясцовая група Катэгорыя:Андрамеда (сузор’е)