До́га () — востраў на поўдні Японскага мора, найбуйнейшы ў групе астравоў Окі. Тэрыторыя — 241,58 км². Насельніцтва (2013 г.) — 14849 чал.

Востраў До́га разам з суседнімі малымі астравамі і скаламі звычайна вылучаюць у асобную падгрупу астравоў Окі. Ён знаходзіцца ў 65 км на поўнач ад ўзбярэжжа Хонсю, у 575 км на паўночны захад ад Токіа. З поўначы на поўдзень востраў цягнецца на 21 км, з захаду на ўсход — на 18,4 км.

До́га мае вулканічнае паходжанне, уяўляе сабою рэшткі старажытнага стратавулкана. Тут знойдзены адны з найбольш старажытных адкладанняў горных парод на Японскіх астравах. Канчаткова востраў аддзелены ад суседніх астравоў і Хонсю каля 10 тысяч гадоў таму. Рэльеф скалісты. Найвышэйшы пункт — гара Даймандзі (608 м).

Асноўныя галіны мясцовай эканомікі — рыбалоўства, сельская гаспадарка, турызм. Звязаны паромнай і авія- пераправамі з востравам Хонсю.

Востраў До́га, самы буйны з астравоў Окі, часам памылкова называюць Догадзіма, ці «востраў Окіносіма». Самы вялікі горад Окіносіма названы ў гонар «Окіносіма», традыцыйнай назвы для групы астравоў, што азначае астравы Окі.

Спасылкі Okinoshima Town Oki Islands Geopark

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Японіі Катэгорыя:Астравы Японскага мора