Хусейн Шахід Сухравардзі (8 верасня 1892, Міднапур, Бенгалія — 5 снежня 1963, Бейрут) — індыйскі, а затым пакістанскі палітык і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў элітарнай мусульманскай сям’і, бацька Хусейна быў суддзём Вярхоўнага суда Калькуты. Малодшы брат Хасана Сухравардзі. Скончыў Калькуцкі ўніверсітэт, затым працягваў адукацыю ў Оксфардскім універсітэце. У 1921 годзе вярнуўся ў Бенгалію. Займаўся юрыдычнай практыкай. Пачаў палітычную дзейнасць, спачатку ўступіўшы ў партыю Сварадж (частка ІНК), але затым перайшоў у Мусульманскую лігу. Быў сакратаром правінцыйнай арганізацыі Мусульманскай лігі ў Бенгаліі. У 1937—1946 гадах міністр і ў 1946—1947 гадах галоўны міністр ва ўрадзе Бенгаліі.
Пасля стварэння незалежнага Пакістана працягваў займацца палітычнай дзейнасцю. У сакавіку 1950 года ўзначаліў Народную мусульманскую лігу (пасля Авамі Ліг). У снежні 1954 — жніўні 1955 года міністр юстыцыі, у верасні 1956 — кастрычніку 1957 года прэм'ер-міністр Пакістана. Пасля дзяржаўнага перавароту 1958 Суравардзі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. У 1962—1963 гадах адзін з ініцыятараў стварэння апазіцыйных ураду груповак.
Спасылкі http://www.time.com/time/magazine/article/0,9171,867113,00.html http://banglapedia.net/HT/S_0588.HTM http://www.storyofpakistan.com/articletext.asp?artid=A061 http://therepublicofrumi.com/47.htm http://www.thedailystar.net/story.php?nid=14212.html
Катэгорыя:Палітыкі Індыі Катэгорыя:Палітыкі Пакістана Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Пакістана