Людовік III Арлеанскі (; , , Францыя — , Мант-ла-Жалі, Францыя) — герцаг Арлеанскі, другі сын і чацвёртае дзіця ў сям’і Генрыха II, караля Францыі і Кацярыны Медычы. Брат трох каралёў Францыі — Францыска II, Карла IX і Генрыха III.
Біяграфія
У сям’і Генрыха II і Кацярыны Медычы доўга не нараджаліся дзеці. Толькі да 1544 нарадзіўся першы сын, а потым Елізавета і Клод. Людовік услед за імі нарадзіўся ў палацы Фантэнбло 3 лютага 1549 года і быў 2-м у чарзе атрымання ў спадчыну французскай кароны. Як і яго старэйшы брат, быў аддадзены на выхаванне да Дыяны дэ Пуацье. Паводле некаторых даных, яго жадалі зрабіць спадчыннікам герцага Урбінскага, але іх планам не было наканава здзейсніцца. Пасля хрышчэння, ён памёр у горадзе Мант-ла-Жалі 24 кастрычніка 1550 годзе.
Літаратура Livre d’Heures de Caterine de Medici, 1556
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Валуа Катэгорыя:Герцагі Арлеанскія Катэгорыя:Прынцы Францыі