Карл Генрых Эміль Кох (1809—1879, ) — нямецкі батанік-дэндролаг.

Біяграфія Спачатку Кох вывучаў медыцыну ў Іене, але галоўным чынам займаўся батанікай і ў 1834 г. выступіў у Іене прыват-дацэнтам батанікі.

У 1836 г. Кох распачаў падарожжа на Усход, наведаў Каўказ, Мінгрэлію да Батумі, паўночную частку Арменіі, Персідскае пласкагор'е і Арарат. Галоўнай мэтай гэтага падарожжа было вызначэнне радзімы пладовых дрэў. З гэтага падарожжа Кох вярнуўся ў 1838 г. праз Санкт-Пецярбург з багатымі калекцыямі; вынікі падарожжа ён апублікаваў у сачыненні: «Reise durch Russland nach dem Kaukas. Isthmus» (2 тома, Штутгарт, 1842—43).

У 1843 г. Кох, пры садзейнічанні Фрыдрыха Вільгельма IV і берлінскай акадэміі навук, распачаў другое падарожжа на Усход. Ён наведаў Пантыйскае пласкагор'е, мясцовасці вакол Ардагана і Эрзерума і ўсходнюю частку вобласці, якая прылягае да Еўфрата. Апісанне гэтага падарожжа склала 3 тамы сачынення: «Wanderungen durch dem Orient» (Веймар, 1846—47). Перасяліўшыся ў 1847 г. у Берлін, Кох прызначаны экстраардынарным прафесарам дэндралогіі ва ўніверсітэце, у 1878 г. ён прызначаны дырэктарам берлінскага батанічнага саду.

Сачыненні Галоўным сачыненнем яго лічыцца «Dendrologie» (3 тамы, Эрланген, 1869—1872); акрамя таго, ім надрукаваны наступныя сачыненні: «Das natürliche System des Pflanzenreichs nachgewiesen in der Flora von Jena» (1839), «Beiträge zu einer Flora des Orientes» (Берлін, 1848—1851), «Hortus dendrologicus» (1853), «Die botanischen Gärten» (Берлін, 1860), «Die deutschen Obstgehölze» (Штутгарт, 1876). З 1857 па 1872 г. Кох выдаваў часопіс: «Wochenschrift für Gärtnerei und Pflanzenkunde».

Катэгорыя:Батанікі Германіі