Будына́к Ру́ска-Азія́цкага ба́нка — помнік грамадзянскай архітэктуры неакласіцызму ў Гомелі. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя паводле праекта Оскара Мунца. Месціцца на рагу вуліц Савецкай і Ланге.

Гісторыя У 1903 годзе ў Гомелі было адкрытае камісіянерства , якое цераз год было пераўтворанае ў аддзяленне. 30 ліпеня 1910 года праз зліванне Паўночнага і банкаў быў створаны Руска-Азіяцкі банк. У 1910—1912 гадах для Гомельскага аддзялення Руска-Азіяцкага банка на рагу вуліц Румянцаўскай і Барона Нолькена (цяпер — Савецкая і Ланге) быў узведзены будынак паводле праекта пецярбуржскага архітэктара Оскара Мунца.

На падставе Дэкрэта УЦВК ад 14 снежня 1917 года Руска-Азіяцкі банк быў нацыяналізаваны. Пасля нацыяналізацыі ў банку ў розныя гады дзейнічалі розныя банкаўскія ўстановы. Захаванне функцыі спрыяла захаванню нязменнасці архітэктурнага аблічча. Цяпер у гэтым будынку месціцца Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

Архітэктура Былое аддзяленне Руска-Азіяцкага банка ўяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак. Вуглавая частка скругленая, вылучана цыліндрычнай вежай з купалам, якія з’яўляюцца як бы своеасаблівай візітнай карткай банка. Фасады падзелены карнізным поясам на два ярусы, ніжні апрацаваны рустам. На плоскасці сцен — тонкія ліштвы, маскароны, гірлянды, пад карнізам быў надпіс «Руска-Азіяцкі банк». На вежы, абапал ад круглага акна алегарычныя выявы бога-заступніка гандлю Меркурыя і жаночай фігуры ў антычным адзенні. Унутраная планіроўка першага паверха анфіладная, другога — калідорная.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Карціна І. В. Мядзведзева — Гомель у 1958 годзе: 12 карцін Івана Мядзведзева

Катэгорыя:З’явіліся ў 1912 годзе Катэгорыя:Славутасці Гомеля Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гомеля Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм Катэгорыя:Вуліца Ланге (Гомель) Катэгорыя:Банкаўскія будынкі Катэгорыя:Савецкая вуліца (Гомель)