Амфітры́та () — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.73; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.97; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2 далей адна з нерэід, паводлеГесіёда, дачка марскога бога Нерэя і Дарыды (або дачка Акіяна і Тэфіі, паводле Псеўда-Апаладора). Жонка Пасейдона, маці Трытона, Роды і БентэсікімыПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2. thumb|злева|Скульптура Амфітрыты ў Луўры
Даведаўшыся пра жаданне Пасейдона ажаніцца з ёю, яна ўцякла да Атланта, дзе яе злавіў (ці ўгаварыў) пасланы Пасейдонам дэльфін і адвёў да свайго ўладараПсеўда-Эратасфен. Катастарызмы 31; Гігін. Астраномія II 17, 1.
Як марская багіня, яна часта малявалася разам са сваім мужам на калясніцы, якую цягнулі марскія коні ці трытоны, або конна на трытоне. Амфітрыта шмат кім шанавалася нароўні з Пасейдонам, і ёй узводзіліся статуі, напрыклад у храме на востраве Тэнасе. У мастацтве яе цяжка адрозніць ад іншых нерэід, калі каля яе няма царскіх атрыбутаў ці трызубца.
Піндар заве яе «Амфітрыта з залатым верацяном»Піндар. Алімпійскія песні VI 103. Часам называецца «маці Нерэід»Гімн Пасейдону, фр. 939 Пейдж. Падарыла Тэсею залаты вянокПаўсаній. Апісанне Элады I 17, 3.
У гонар Амфітрыты названы астэроід (29) Амфітрыта, адкрыты ў 1854 годзе.
Спасылкі
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багіні Катэгорыя:Нерэіды Катэгорыя:Марскія багі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта