Мітрыда́т () (у перакладзе з персідскай мовы «падараваны Мітрай») — імя шэрагу антычных цароў, вайскаводаў і палітыкаў у розных дзяржавах Малой Азіі.

Цары Парфіі Мітрыдат I Філэлін — кіраваў у 171 — 138 гг. да н.э. Мітрыдат II Вялікі — кіраваў у 123 — 88 гг. да н.э. Мітрыдат III — кіраваў у 57 — 55 гг. да н.э. Мітрыдат IV — кіраваў у 128 — 147 гг.

Цары Пантыйскага царства Мітрыдат I Ктыст — кіраваў у 302 — 266 гг. да н.э. Мітрыдат II — кіраваў у 250 — 220 гг. да н.э. Мітрыдат III — кіраваў у 220 — 190 гг. да н.э. Мітрыдат IV Філапатр — кіраваў у 159 — 150 гг. да н.э. Мітрыдат V Эвергет — кіраваў у 150 — 121 гг. да н.э. Мітрыдат VI Еўпатар — кіраваў у 121 — 63 гг. да н.э.

Цары Камагены Мітрыдат I Калінік — кіраваў у 100 — 70 гг. да н.э. Мітрыдат II — кіраваў у 40 — 38 гг. да н.э.

Цары Баспора Мітрыдат Пантыйскі — кіраваў у 39 — 44 гг.

Іншае Мітрыдат — гара ў цэнтры Керчы, на якой размяшчаўся антычны горад Пантыкапей, названая ў гонар пантыйскага цара Мітрыдата VI Еўпатара. Мітрыдат — гара ў цэнтры Феадосіі. «Мітрыдат» — п'еса Жана Расіна.