thumb|250px|Манета Армізда II

Армізд II (Хармізд) — шахіншах дзяржавы Сасанідаў з 302 па 309 год.

Біяграфія Пасля адрачэння свайго бацькі Нарсэ ад стальца Армізд стаў яго пераемнікам. Вельмі мала вядома пра яго кіраванне. Нягледзячы на тое, што ён здаваўся мяккім, мудрым і добразычлівым, цар кіраваў жорстка. Ён аднавіў пераслед маніхеяў. Армізд паслаў войскі ў Сірыю, каб запатрабаваць даніну з Гасанідаў, якія падтрымалі Рым. Паводле Хронікі Сеерты ён вёў вайну супраць рымлян, каб адпомсціць за паражэнне свайго бацькі, а Хроніка Арбелы сцвярджае што, калі пачаліся ганенні на хрысціян з боку рымскіх імператараў, ён сабраў вялікае войска, уварваўся ў рымскія тэрыторыі і разрабаваў шматлікія гарады. Дакладнасць гэтых звестак знаходзіцца пад пытаннем. Пасля яго смерці царом стаў яго сын Шапур II.

Крыніцы

Літаратура A. Shapur Shahbazi: Hormizd II. In: Ehsan Yarshater (Hrsg.): Encyclopædia Iranica.

Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі IV стагоддзя Катэгорыя:Сасаніды