Спаржакветныя (Asparagales) — парадак аднадольных раслін. У сістэме класіфікацыі APG II уключаны ў групу манакоты.
Апісанне Шматгадовыя, мікатрофныя, часам бесхларафільныя наземныя ці, часцей, эпіфітныя, часам ліянавыя травы. Наземныя віды з каранёвымі клубнямі ці карэнішчамі. Эпіфітныя віды маюць паветраныя клубнепадобныя органы (туберыдыі) для запасання вады і спажыўных рэчываў. Сцёблы сімпадыяльна ці, радзей, монападыяльна разгалінаваныя. Лісты чарговыя, часам двухрадныя, рэдка процілеглыя ці кальчакаватыя, простыя і цэльныя, з паралельным жылкаваннем, часта некалькі мясістыя, звычайна з похвавай асновай. У бесхларафільных відаў яны рэдукаваныя да лусак.
Прадстаўнікі парадку Найбольш вядомыя харчовыя расліны з гэтага парадку — прадстаўнікі родаў цыбуля і спаржа.
Сярод спаржакветных шмат дэкаратыўных прыгожаквітнеючых раслін, напрыклад, ландыш, нарцыс, амарыліс, архідэі і іншыя.
Хатнія расліны, якія ўваходзяць у гэты парадак: агава, альяс, юка.
Класіфікацыя
Сістэма APG II Паводле Сістэме APG II (2003) парадак Спаржакветныя (Asparagales) уключае 25 сямействаў: §, nom. cons. — Цыбулевыя [+] [+, nom. cons.] — Амарылісавыя §, nom. cons. — Спаржавыя [+, nom. cons.] — Агававыя [+] [+] [+] — Гіяцынтавыя [+] [+, nom. cons.] [+]
, nom. cons. , nom. cons. — Касачовыя
, nom. cons. — Архідныя , nom. cons. §, nom. cons. [+] — Асфадэлавыя [+]
nom. cons. — : кансерваваная назва, выкарыстанне якой афіцыйна дазволена, нягледзячы на тое, што яна супярэчыць аднаму ці некалькім палажэнням Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры (МКБН)Джеффри, Чарлз. Биологическая номенклатура: Пер. с англ. — М.: Мир, 1980. — С. 113.; [+…] — сямейства, якое можа быць аддзелена ад папярэдняга; § — сямейства, склад якога змяніўся ў параўнанні з Сістэмай APG.
Больш раннія сістэмы У сістэме класіфікацыі Кронквіста (1981) парадак Asparagales адсутнічае. Большасць таксонаў, якія ўключаюцца ў гэты парадак у Сістэме APG II, у Сістэме Кронквіста ўваходзіць у парадак Liliales падкласа Liliidae класа Liliopsida.
У сістэме класіфікацыі Тахтаджана (1997) парадак Спаржакветныя (Asparagales) уваходзіць у склад надпарадку Lilianae падкласа Liliidae класа Liliopsida.
Гл. таксама
Ungernia
Літаратура An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG II. // The Linnean Society of London, Botanical Journal of the Linnean Society. 2003. № 141. — С. 399—436. Полный текст: pdf • Полный текст: html • Краткий обзор Проверено 24 июля 2008 г. Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 6. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1982. — С. 94—203.
Спасылкі
Катэгорыя:Парадкі раслін